Перайсці да зместу

Права на зброю (1933)/І вуснамі кранаўся кветак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сінімі шляхамі на ружовы шлях І вуснамі кранаўся кветак
Цыкль вершаў
Аўтар: Валерый Маракоў
1933 год
Яшчэ раз пра поэзію і ружы
Іншыя публікацыі гэтага твора: І вуснамі кранаўся кветак…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




…І ВУСНАМІ
КРАНАЎСЯ КВЕТАК…


Жыцьцю патрэбна хараство, як хлёрофіл расьліне, без яго яна згубіць свою каляровасьць і зьвяне.М. НІКІЦІН.

ЖЫЦЬЦЁ,
ЯК МОРА-АКІЯН…


1

Жыцьцё,
як мора акіян,
а шчасьце —
бераг дальні…
Ідзе
ў пустэльні караван
пад гукі ветраў
пахавальных.

Цьвітуць ў Італіі сады,
і сонца там і мора бліжай.

І ты глядзіш
з журбой туды,
над краем рукі
ўзьняўшы
крыжам.

Шчасьлівы я,
што тут жыву,
й за гэты край
вясной вялікай
быць можа,
зьнімуць галаву,
праколюць цела
гострай пікай.

Дзе песьні новых дзён
гудуць,
і сьцяг праменіцца
Саветаў,
другія творцы
павядуць
наш край
да ленінскае мэты.

І ты,
быць можа, скажаш ты,
што любіш ты
і не забудзеш,
і ўсіх зямных краін сады
мне прынясуць вянкі на грудзі…

І зноўку
пройдзе караван,
і шчасьце
зноўку будзе сьніцца.
Жыцьцё,
Як мора-акіян,
а лёс мой — віхар-навальніца.

Што-ж мне
Італіі сады,
і той спакой
і сонца полдню?!
Пад новы гул
тваіх турбін
я песьні радасьцю
напоўню.

2

Мой родны край!..
ізноў я тут…
Бярозы…
неба…
сонца й нівы
пра шчасьце
гутаркі вядуць
у песьнях вольных
і шчасьлівых.

Празрысты дзень.
Прастор і шыр.
З палямі разам
ў дзіўным сьне
адным жыцьцём
гарэць і жыць,
адным імкненьнем
паланець.

Ах, сэрца, цішай…
сэрца, стой!
Яна пазнала.
Што-ж з таго?!
Прайду я ціха
між кустоў,
каб загасіць грудзей
агонь.

Вітаю ўсіх я
з новым днём:
прастор,
дзяўчыну
і жніво.
Я так прышоў,
каб сёньня зноў
ўпівацца
дальнім хараством.

3

Эсфіры Глікман

Ударыць сэрца раз —
штуршок адзін… другі…
З вачэй спадзе алмаз
і пад вачмі кругі.

І ты адна. Адна
ў цяні сівых бяроз.
Памеркла сінь вакна
ад кроплі зорных сьлёз.

Складзі мне
песьню ты,
старынны,
сумны сьпеў.
Хай
гэты зорны дым
напомніць часу
бег.

Я знаю, — прыдзе час —
штуршок адзін… другі…
Памеркне воч алмаз,
спадуць з вачэй кругі.

4

Я помню, — яблыні цьвілі,
і вецер заліваўся сьмехам
ў расой апырсканай далі.

Пад месяцам
гарэлі стрэхі
халодным колерам
сваім.

Палала ноч
і вёска спала,
сьпявалі ціха паплавы,
а мне чагосьці
не ставала.

Я абыходзіў сад вакол
і вуснамі кранаўся кветак,
якія колісь рваў рукой
другі, асьмеяны поэта.

Усё праходзіць чарадой,
і ўсім даецца сум і радасьць,
і ўсе спазналі горач здрады,
калі стыкаліся з бядой.

Шляхі вялі мяне ў туман,
а я імкнуўся да сузор‘яў.
Й таму мо хцівасьці няма
ў маіх нявыказаных
творах.
Прайшлі
жалезныя гады
і ўзварухнулі ў сэрцы
нешта,
і я сягоньня,
як заўжды,
сябе выказваю
да рэшты.

Інакшы сад
цьвіце кругом,
і нашы песьні
іншым складам
вядуць да новых
берагоў
свае ударныя
брыгады.

Які далёкі,
грозны шлях,
а колькі-ж
вёснаў адпалала?
І мне чагось
(ну, проста жах!)
Ўсё не стае,
Як не ставала.

5

Бывай, вясна мая,
бывай.
Агнём любві тваёй
сагрэты,
не адцьвіту я
пустацьветам,
перада мною-ж
ня дрыгва,
мае сябры,
мае поэты.

Я знаю, —
ў кожнага ёсьць
блізкі,
і для мяне
быў блізкім хтось,
хто кожны дзень,
як у калысцы,
маю журбу над сьветам
нёс.

Таму й схіляюся у пояс
ўсяму, што зьвязана з вясной,
і юных дум адчай і боязь
я узьнімаю, як набоі,
калісь гартованыя мной.