Перайсці да зместу

Пес’ни (1904)/Кепска будзе!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бог ня роўна дзеле Кепска будзе!
Паэма
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1904 год
У вастрозѣ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кепска будзе!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кепска будзе!

Як я тольки нарадз’иўся
Бацька сказаў: „кепска будзе!“
Ну дык жеж не памылиўся:
З’дзекавались Бог и людзи.
А чым кепска? бо на Марцы
Я радзиўся (пост праўдзивы,
Цяжки месяц гаспадарце:
Як пражыў хто — будзе жывы).
Перееўся хлеб да крышки,
Бульбы тольки як пасеяць,
И прыварку ани лыжки,
И скацина хоць развеяць;
Ни саломкай, ня то сена,
Хоць бы на раз дз’ля скацины,
А тут дроў ани палена,
А тут аще нарадзины!…
Требаж бабе бохан хлеба
И гарелкиж треба пляжку,
Ещеж хрысьциць хлопца трэба…
Вот и думай як сярмяжку
Нясьци жыду пад заставу,
Чы прадаць каня, кароўку?
„Сеў, казаў іон, я на лаву,
Узяўшися за галоўку,
И заплакаў, аж залиўся,
Так як бацьку пахаваўшы…
Кепска зрабиў што радзиўся,
Кепска будзе свет пазнаўшы!
Чы то слово йшло уроком,
Што сказаў у кепским часе,
Чы хто кинуў таким вокам?…
Ну и доляж удалася!“
И сбылосяж бацьки слова!
Вот у тыдзень вязуць гэта
Хрысьциць мяне да Макрова,
Кумоў двое и кабета.
У Аборках мост сарвала,
А я быў чуць жывы слабы.
Рада ў раду на тым стала,
Што ахрысцяць з вады бабы.
З Бярэзыны жменяй вады,
Кума сама зачарпнула,
Пошатала сюды туды,
Трейчы на мяне линула.
„Вот и хрэст увесь тут, каже,
И ксіондз хрыс’ци гэтак сама,
Тольки еще чымсь памаже,
А хлопцу ўсіо роўна яма!
Хоцьбы жывым хоць давез’ци,
Каб дарогай не сканала,
Скажуць — кепска вязла, гдзес’ци,
Або туга спавивала!
Гэтак мяне пахрыс’циўшы,
Вязуць назад ўжо да матки,
Вочы добра позалаўши
Лед’ве унясли да хатки.
Закусиўши тут, як трэба,
Пакумалися и квита:
Баба ўзяла бохан хлеба,
Пляшку водки, торбу ўжыта;
Разыйшлися и паснули,
Маткаж мяне калыхае:
„Люли, шепче, сынок, люли“…
А як зваць, сама ня знае.
Вот на заўтра з пазараня
Бяжыць матка да кумошки
Ды пытае: як празваня
Дали сыну? Лену трошки
Тут принесла при здареню,
Трошки сала; круп за жменю…
А кумаж была праворна:
Хоць што збрэше — не запнецса;
Круци сабе ў сенях жорна
Требаж салгаць, кудыж дзецса?
„Имя, каже, твайму сыну
Ксіондз хацеў даць па кантычце,
Думаў іон може с гадзину;
Узяў ксіонжку, як стаў рыцса,
Дык даў потым с калиндарка“?
Матка прандзэй з хаты ў сени,
Як бы цивун гнаў на карку,
Усіо шепче то имене:
„Алиндарку, Алиндарку!“
Прыляцеўшы так да дому,
За калыску узялася
И зрадзела, як святому,
Што аж слязми залалася,
И калыше и агалосе:
Надто имя спадабала,
Надто доброе сдалося,
Што такога и ня знала!
Вот и кликаць мяне стали
Скалиндаркой, Алиндаркой…
Ну, як знали, так и звали
Але вот што з гаспадаркой:
Наперш конь здох тагож: лета,
И цялушка, як лань, пала…
Маткаж — ведама кабета,
Затужила и запала,
Гадкоў со тры пацянула,
У Марцы и рученьки згарнула,
(А ўсе ў марцы трэбаж гэта
А разумная была кабета)
З таго гора бацька бедны
Стаў маркотны, як магила.
Было сядзиць таки бледны…
„Штож ты гэта нарабила?!“
Гэтак скаже и заплаче.
(Хто пачуе, хто забаче?)
Потым дай памалу сватаць;
Требаж, ведамо, жаницса,
Каб было каму палатаць
Каб было у што змяницса,
А так усе памарнела:
Куры, гуси, навет с’вини,
И с’виня дзяцей паела,
И карова марне гине…
У восень давай шукаць пары:
Ды ни водная ня хоче,
Адной бѣдны, другой стары,
Трэцья чорт ве, што тароче:
„Аддай, каже, Алиндарку
Кудыкольвек хоць на людзе,
Сядзь на нашу гаспадарку,
Тагды выйду, добра будзе!“
Бацька кидаўсь зо тры тыдни,
Яще горэй зажурыўся
Праныў сяки таки злыдни,
Разлайдачыўся, распиўся,
И умер так под гародом,
Устрамиўшы ў плот галоўку!
Шапку найшли аж за бродам
И у шапце залатоўку.
А на заўтра привеў соцки,
Асесара, паноў трое.
Труп той зрэзали на кліоцки —
(А и ў марцыж было й тое!)
Мяне ціотка у вапеку
Узяўшы, трошки падрасцила
Ды якомусь чалавеку
Як за сына адпус’цила.
Не за доўга зміорла ціотка:
Я стаў круглая сиротка,
Чы гдзе днюю, чы начую
А ўсе бяду сваю чую
Пастухи з’бяруцса ў гаю
Пяюць песни ля бярозы,
А мне чагось, сам ня знаю
Смутна, цяжка, цякуць с’лезы.
Рос я гэтак за вочыма,
Ужо трейчы спавядаўся,
Кали зимой да войчыма
Да уратник заблудаўся.
Я сяджу сабе на печы,
Пляту лапци ўю аборы,
Іон паказуе праз плечы:
„Што то? сын твой, каже, хворы?“
„То ня сын“ Айчым мой каже:
Узяў сиротку; дзякуй Богу
Добре ўдаўся: позна ляже,
Рана ўстане и адлогу
Не запусце… спагадливы;
Маю сына, хоць ня родны,
Ажаню, як буду жывы,
Будзе Богу й людзям годны!“
„А лѣт скольки“ той пытае.
„Двадцать, каже, мусиць мае.“
„А зваць як?“ „Да Калиндарка“!
Як радзиўся, гдзе хрыс’циўся…
Писаў, писаў дый паѣхаў!
Бацька яго угас’цили,
Дали торбочку гарэхаў…
Пос’ле таго так ня далей
Як у тыдзень и асэсар,
Шусць ў хату (и з мадалей)
„А гдзе, каже, той пасэсар,
Твой Линдарка, чы як з’ветса,
Што ховаетса з лякрутства,
Пляцець лапцики на печцэ?
Ашуканства, баламутства!“
А яж ехаць меў: па-дровы,
Бацька кликнуў, Иду! ў хату…
А асэсар той здаровы…
Лясь мне ў морду, потым тату,
Яж узяў яго за грудзи
И пихнуў лыбом у дзверы.
Іон як раўкне: „Гэй вы людзи
Тут разбой! Примице меры!
Тут рыштант, брадзяга скрыты,
Вот и лоб кались быў брыты,
Вяжи ўсих, нараджайся“
Мяне лясь! „ты хто? — зазнайся!“
„Скалиндар, кажу, сярота!“
Пацягнули па дарозе
Завязали и варота,
Мыж спынулися ў астрозе…
Астрог, братцы, паглядзеўшы
Мимаходам, выглядае
И ничога. Ушак ня еўшы
И ў астрозе ня бывае,
Але лепшы ў хаце голад,
У дарозе вельки холад,
Найцяжейша праца ў поли
Як у той астрожной доли!
Видзеў пташку я у клетцэ
Як голоўкой поты бьетса,
Аж скрыделкам затрапоче,
И сканае… жыць ня хоче.
Раз лисицу адкапаўшы
Прывязали мы да кола:
Сталаж грызци што напаўшы,
Сабе бруха распарола,
Растрыбушылась на час’ци,
Каб ня жыць так, хоць прапас’ци:
Нашто… гадзину, мядзянку
Пус’ци ў шклянное начыне;
Сама сябе бяз прастанку.
Будзе жалиць, поки-згине!
Як ужож скацина тая,
Або гадзина праклята
И та цану воли знае,
Штож для нашаго то брата,
Меўшы розум не скацины,
Як знаць волю мы павинны?
А ў астрозеж няма доли,
Ни ў чом няма и никому!
У жалезе тыя д’зверы,
Пры д’зверах стаяць жалнеры
А народ усе сярдзиты,
Так як бы яще нясыты
Людзких сліозаў, муки,
Не гаворыць помаленьку,
А ўсе зыкам, а ўсіо з лайкай,
А ўсе з боям, ўсе з полайкай.
У дзядзинец нас як пхнули,
Дзвярми тыми як грухнули,
Дык и с’вет мнѣ тым закрыўся,
Як бы ў труну забиўся…
Зараз старшы ўзяў за плечы,
Хляснуў трэйчы, так бяз рэчы,
Ключы кинуў, „у халодну!“
И аблаяў матку родну.
Нас пяхнули, як у яму
У ціомну хату чварагранцу,
Дали хлеба, вады меру
И запіорли, як за веру
У цямницах кались гэта
Замыкалися ад с’вета.
Ціомна, зимна… прытулицса
Няма куды! А каганец
Якбы губка, тольки тлицса…
Заспевали мы ражанец:
Пяіом, плачем, аж галосим,
Божай ласки праўды просим!
У таким енку, са слязами
И паснули ў той яме!
Абудзиўся я з здзивеня:
Глядзиць ў щелочку прамене!
Я падумаў: ласкаж Божа
И сюды пралез’ци може?
Аглядаюся вакола
Як бы шукаў и тут Бога,
Мне зрабилося вясіола,
Не баюся я никога,
Знаў ражанец „Буг уцечка“
Бляю сабе як авечка,
Кали браз’ць ключом у дзвери
И крычыць хтось: „Гэй вы зверы
„Вы бунтоўники, паскуды,
„Выбирайцеся атсюды
„Тут важнейшим треба сес’ци,
„Вас у обіщ здадзим гдзес’ци“.
Павяли нас аж на гору…
Па якомусь калидору…
Дз’веры, дз’веры, ў дз’верах дз’юрка
И у каждай же хвигурка
Якбы таяж выглядае,
Гдзе ни глянеш, ўсіо тае:
Блищаць вочы, твар як глина,
И абросшы, як скацина…
У турме, як у тым гробе,
У адну твар ўсих паробе!
Ишли, ишли гэтак з гони…
А смрод таки, што ад вони
Мне аж дух ў грудзях с’піорла,
Якбы цисне хто за горла.
Тут нам хату паказали
Упусцили, развязали,
Вады дали, трохи хлеба
И заперли зноў як треба.
Тут народу шмат сядзела.
Глянуў я — душа самлела:
Як падушки у них твары,
У хаце пуста, тольки нары,
Ляжаць ўсе, з нас рахочуць,
Навет мейсца даць ня хочуць.
„Давай, каже, хоць на пляжку,
„А ня даўшы, дык парашку,
„Усіогды ты выносиць мусиш,
„А ўжо хлеба ды ня ўкусиш;
„Мы табе набьем аскому,
„Пакуль вернешся да дому!“
Я спалохаўся, баюся.
Войче наш, кажу, малюся…
Бог даў спомниць: залатоўка
Гдзесь была ў кашули ўшыта,
Што дала кались жыдоўка,
Што падвез у млын ей жыта.
Живо зарваў тую лату,
Кинуў злоты той на хату…
И ня ўгледзеў як хапили,
Тольки видзеў водку пили.
Тагды стали нас пытацса
Чы застаўся хто ў хатцэ,
Адкуль, за што посадзили,
Па яким турмам хадзили?
Иншы учыць, на пытаня
Якоя даць паказаня:
Кажы, кажець, знаць, ня знаю,
Чый я іосць, з якога краю,
Малым быўшы сляпых водзиў
А падросшы и сам бродзиў;
Ня прыписаны да сказки,
И так жыву з Божай ласки.
Бог — мой бацька — зямля матка:
„Знаць ня знаю“ — ўся гадка!
Так да Марца сядзим циха,
Ня чуваць дабра, ни лиха,
А у Марцы шлюць бумагу,
Каб дастаўляна брадзягу,
Супрациўника ўлас’ци,
Улаження першай час’ци
Што мянуецся „Линдарам“
Ды йще бьецса з асэсарам,
Ды каб быў ў ланьцух закуты,
На нагах каб были путы,
Праважацели каб сроги
Каб ня сходзили з дароги
А каб проста да начала…
И чы мала там писала!
Вот на заўтра рана, рана
Нам адзежка наша дана;
Паскидали мы сярмяги,
Салдат ўзяў дз’ве бумаги,
Нас звязали и ў дарогу!
Я падумаў: дзякуй Богу!
Хоць нас солнышка сагрэе,
Вецерочек нас абвее,
Може дожджык срыбны змоче
Може пташка засвяргоче
Аж заплакаў я зрадзеўшы!
От, здаецса, и ня еўшы
Быў бы сыты на свабодзе,
Як той кролик у гародзе!
Тут, здаецса, и сканаўбы,
За свабоду жыціоб даўбы.
Скаўроначки Бога хваляць,
А и солнышко прыгрэла;
Аж мне ў душы паяснела.
Да палудня ишли гэтак
Пры дарозе шмат и кветак,
То прасисак, то сасонка
Выгрэвае Боже слонка!
Так над вечер ў месцы стали,
У халоднай начавали,
Была позна. Заўтра зраня
Як раз у дзень Звяставаня,
Кличуць мяне да дапросу,
(Задаваць ужо чосу!)
Той судзебник маладзеньки;
Таки быстры, хоць маленьки,
Усіо пытается, ды пише.
И нагой усе калыше.
И спытаўся мяне, хто я,
Я и ўспомниў сабе тоя,
Як выўчыў той з астрога:
„Знаць ня знаю я ничога!“
И старога тут кликнули,
Папыталися, раскули
И да дому навярнули.
А мне каже: „Ты, брадзяжка,
„Сакрыў зване, будзе цяжка:
„Сорак розаг, потым роты!
„Скажи лепей, адкуль, хто ты.“
А ўсіо пише, пише, пише
И нагой усіо калыше,
Писаў, писаў, даў другому
И сам пашоў кудысь з дому;
Мяне зноў же да астрогу;
Тольки цяпер, дзякуй Богу,
Адзиноки я застаўся.
Айчым плакаў як жагнаўся.
„Помни, каже, мяне сыну,
„А я хиба што сам згину,
„А цябе вярну да віоски,
„Хибаб ужо гнеў быў Боски,
„Абоб праўда гдзес’ци зміорла!
„Вырву цябе им и з горла:
„Бог паможе, проци силы
„Праўда выйдзе як з магилы!“
Сказаў гэта, пакланиўся,
Ды и зноў сляз’ми залиўся.
И мне стала ў вочах цмяна,
Защымела ў серцы рана,
Якбы штосьци адарвала,
Сам ня знаю, што мне стала!
Кали гляну, ачунеўшы,
Я ў шпитали захварэўшы…
Галава мая абрыта,
Твар вадой, чы чым аблита
А пиць хочыцся, здаетса,
Рэчкуб выпиў, каб пры рэчцэ!
Так пралежаў я тры тыдни,
Прадаў ўсе сваи злыдни,
Надта есьци стаў па многу
И паправиўсь, дзякуй Богу!
Яж тут ляжу и ни рэчы
Што там стары гаспадарэ;
А іон торбу ўзяў на плечы,
Па начальству просьбы жарэ!
Трэйчы Вильню, сем раз Лиду,
Іон адведаў, Трэбаж ведаць —
Присягнуў, паки я выду,
Навет дома ня абедаць!
Раздабыў усе паперы,
Записаў мяне у сказку…
Што и бацькаб може щеры
Ня зрабиў такую ласку
Так ў восень, ў замарозки
Прывяли мяне да віоски,
Пазбирали шмат суседаў!…
Кожны гаварыў, што ведаў:
Як я тут, кали радзиўся,
Як и бацька мой жаниўся?
Паказали ўсіо чыста
И што имя мне „Калиста“,
Што завуць мяне „Линдарка“
Так на смех, што чыста гол,
Як линдар, што на хвальварку:
Весь маіонтак: іон ды вол.
Асэсар быў ужо новы,
Чловек так ничога,
Якись цихи, няздаровы
И цярпливы, хвалиць Бога!
Пас’ле таго праз пол году
У марцыж мяне на свабоду,
Дзякуй Богу адпус’цили.
У той дзень, як и хрыс’цили.