Перайсці да зместу

Пес’ни (1904)/Бог ня роўна дзеле

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мая хата Бог ня роўна дзеле
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1904 год
Кепска будзе!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бог ня роўна дзеле.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Бог ня роўна дзеле.

Бог сироты любе, але доли не дае.
Чым то дзеицса на с’веце,
Што ня роўна дзелиць Бог?
Адзин ходзиць саеце,
У золаце з плеч да ног
А другому каб прыкрытся
Хоць анучай вельки труд:
Увесь як решата свецицса
Адны латы адзин бруд!
Адзин мае хатаў многа
А вяликих, касціол маў
Увяс’циб туды хоць Бога
И той бы з их не пашоў.
У другога ў сцяне дзюры,
Вецер ходзиць, дым и с’нег
Тут карова, с’вини, куры,…
Тут пакута, тут и грэх!
Гэты едзе у вагоне,
Ціопла, мягка — тольки жыць!
А ляциць, як вихар гоне.
А іон сабе тольки с’пиць!
Той ў мяцелицу ў марозе,
Што аж вон яму прэ дух
Паўзе з клункам па дарозе
У снягу… ўвесь па брух!
Гэты хлеба и ня знае
Тольки мяса ды пирог,
И сабакам выкидае
Усіо тое, што ня змог.
А той хлеб жуе з мякинкай,
Хліопче квас и лябяду,
Живець разом и есць з свинкай,
З каніом разом пьець ваду!
Аднаму дзесятки — служки
Зарабляюць сотни сот;
Руки ў яго як падушки,
Як кисель дрыжыць жывот!
Другиж сам аж на дзесятак
Працуючы, лье свой пот,
А высахши, як аплатак,
Цянюсеньки — як той кнот.