Перайсці да зместу

Пес’ни (1904)/Калысанка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Быў ў чысцы Калысанка
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1904 год
Панская ласка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Калыханка (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Калысанка.

Люли, сынок, люли, люли!
Усе курачки паснулі,
Ой паснули и курчатки
Пад скрыдэлкам сваей матки
А ты чагож ня спиш сынку
Як бы чуў лиху гадзинку?
Може будзеш кали панам
Ци вяликим капитанам,
А як матка прыйдзе ў госци,
Ой то будзе ей радосци…
Сядзе матка ў кут на лаве,
Сын хлеб — соль прад ей паставе,
Ручки, ножки пацалуе,
Памилуе, пажалуе
Пачастуе мядком сытным
Блинком мяконьким падситным
Пиражочкам и з начынкай
Верешачкай гарачынькай…
Люли сыйдк, люли, люли!
Бо — ўжо — курачки паснули.
Ой, то будзе рада матка
Хоць и простая салдатка,
А усяки шапку здыме,
Як дазнаецся аб сыне.
Люли, сынок, люли, люли…
Бо ўжо курачки паснули.
Може будзеш кали паном,
Ци вяликим капитаном:
Людцоў Божых будзем бици
Цяжка будзе ў с’веце жыци,
Будуць клясьци, як лихога,
Прасиць смертаньки ад Бога.
Люли, сынок, люли, люли…
Бо ўжо курачки паснули,
Тагды матка прыйдзе ў гос’ци,
Сын выкине — стары кос’ци,
Жабраючы пойдзе ў віоску,
Будзе прасиць матку Боску
Каб ня ведаць, гдзе іон згине.
Люли, сынок, люли, люли…
Бо ўжо курачки паснули.
Ой ня будзь ты лепей панам,
Ни вяликим капитанам,
Будзь, чым матынька радзила,
Каб у гос’ци ня хадзила,
Каб век с табой вековала,
Гаравала, працавала…
Люли, сынок, люли, люли…
Усе курачки паснули,
Ой паснули и курчатки
Пад скрыдэлкам сваей матки.