Перайсці да зместу

Пес’ни (1904)/Быў ў чысцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У вастрозѣ! Быў ў чысцы
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1904 год
Калысанка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Быў у чысцы!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Быў ў чысцы.

Раз ў дзень задушны, як раз а паўночы,
Иду я да дому… а ціомна и выюга
Не каб залиўшы заўсим ужо вочы,
Але так ў меру падвыпиўшы туга:
Иду и мяркую: ци то цяпер щас’це,
Як паноў ня стала, ци то была доля?
И личу на пальцах: панщизны дванас’це
А гадоў до тридцаць як настала воля…
Там быў эконом, камисар и цивун,
Намес’ник, ляс’ничы, хмистрыня, паны:
И кожны меў права ўзяць за бизун,
И кожны меў права да нашей спины…
А цяпер…? Ой штосьци кепска выходзе,
Цяперь ци ня болей настала паноў,
Не надта свабодна ў гэтай свабодзе.
И давай я личыць паноў новых зноў:
Стараста, соцки, писар, старшына,
Пасрэдник, урадник, асэсар и суд,
Зъезд, миравы, присутства и сход…
Аж паднялася са страху чупрына,
Аж пальцаў ня стала на весь гэты щот.
А пальцамиж трэба кармиць гэты люд!..
Иду… кали шус’ць, як маланкой спалиць,
Стаиць так як раз, што ўміор аканом.
Прыгледжуся: іон, тыки іон и стаиць,
И стрыжаныж вус и стаиць з бизуном…
Схудаўшыся тольки: скура ды косць.
А белы весь чысты, белы як с’нег,
Тольки на сэрцы плямачки іос’ць
І плямки на пальцах — мусиць то грэх?…
„Брацику, каже, браце Мацей,
„Ратуй маю грэшную душу
„З чысца з рук подлых чарцей,
„Альбо на веки загинуць я мушу!
„Двадцаць пяць лет, што ў чысцы я піокся,
„Усе грахи выдуў, ўсих же адрокся
„Тольки на сэрцы вот грэх, як смала,
„Прылип да мяне и ня змыты;
„То за жонку тваю, саграшыў, як жыла,
„За цябе, што нявинне быў биты:
„Ох, идзи ты са мной, зачарпнуўшы вады,
„Аж да чысца таго, аж на дне.
„И выбач ты мяне, што як быў малады,
„Твая жонка — краса спадабалася мне,
„И палей ты вадой мне на серце, Мацей,
„Буду Бога малиць за цябе, за-дзяцей..!“
Я заплакаў с жалю, але думаю: досць
Нацярпеўся и іон, бо лазе што жывы,
Гэтак ссох ад агню — тольки: скурас ды косць.
Пайду ў чысцець я той, пагляджу на дзивы!
И дзивыж, браце мой, у тым чысцу, але!
Перци кормяць смалой и гатуюць ў смале,
И цягаюць и рвуць, запрагаюць у воз,
Кручком цягнуць кишки и зубами за нос,
Вочы палюць ражном, пазурами рвуць твар.
Скрабуць скуру нажам, як на боты тавар:
И кагож тут няма? тут и пан и жабрак,
Генерал и салдат, аканом и мужык.
А што баб и дзявок — сказаць так —
У трое больш, як мущын іос’ць на лик.
Хто за што, а як баб — дык найбольш за язык.
Языкиж доўжыни так як добры ручник.
нияк да бѣла прапалиць ня магуць.
Надто шмат маладых, што дурыли мужоў;
Чараўниц а и зводняў старых,
Тут я шмат и знаіомых найшоў,
Але так ня чапаў ужо их.
З мужыкоў тут ня надта каб шмат,
А ўсіо больш дык багатых паноў.
На зямли адцярпеўшы наш брат
На той свет як па масле пашоў,
А панам дык и трудна цярпець
Бяз прывычки дык стогнуць, аж страх!
Гляниш — пан як здаецса мядзьведзь,
А чорт дышлям запрог и трах — тарарах,
Бичам бье, рожнам паре у тыл,
Морду круце на бок и за кудлы трасе;
Стук и крык, аж вихор круце пыл,
Так пан чортовы воз той нясе.
Там паны й муруюць й аруць,
Вымятаюць и с’вини пасуць
А смалу дык як міод там жаруць
А камення як горы нясуць;
Усіо ў пекле каб дно як зрабиць,
А ўсіо толку няма з их работы нигдзе:
Тут яны робяць ўсіо, абы збыць,
И там им гэтак работа идзе.
Я то думаў, што ксяндзоў тут няма
Кали зырк, аж и ксіондз тут сядзиць:
Чорт яго аблажыў грашыма,
Запалиў у грашах тых и ксіондз так гарыць.
А други дык висиць, але як?
Дык и стыдно мне вам гаварыць,
А са стыду чырвоны, як рак,
Вочы жмурэ, як кот и гарыць.
А тут баба яго так кляне,
Ды так лае з астатних же слоў,
Што каб гэтак хто лаяў мяне
Яб яго з с’вету даўно перевіоў.
Станавы, старшына и тый мут
Тым дык чорт ўсіо грошы збярэ
Скруце ц’віорды круцель, або жмут,
Ды у горла затре и даўбешкай пяре.
Карасинам, ци чым там палиў
И жмут той у горле агніом запаліў…
Алеж й іос’ць там народу, аж цьма!
И роду усякаго и стану и веку.
Хто ня жыў на зямли, таго тут няма.
Няхай Бог сцяраже там быць чалавеку!
Ледзь я прайшоў аж у тую кануру
Гдзе аконом Бизуньски цярпиць:
Чорт и яго запрагае у фуру;
Спацеўшы бѣдны, а енче: „дай пиць!“
Я брызнуў крапидлам на твар,
Іон аж зрадзеў, як дзиця,
Як хапиўся рукой за той каламар,
Што ўзяў я з вадой яму для пиця,
Дык высохла зараз вада аж да дна;
Іон стау таки с’ветлы, як гэта дымок,
Стаў никнуць, засталася пара адна,
И зник так як никне на сонцы аблок. —
Ня помниў, як вышеў я с чысцу таго,
Прачхнуўся ў хаце на печы аж дніом,
Усе кругом плачуць, ня ведаць чаго,
А пале мяне, дык так як агніом!
Грашыць галава, баляць усе кос’ци,
И надта вады зажадалася пиць.
Напиўся и зноў паў я ў млос’ци!..
От давялосяж у чысцы мне быць.