Перайсці да зместу

Песьні на руінах (1929)/Чорная дарога/Эўропа душу закавала

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вітрыны ⁂ Эўропа душу закавала
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1929 год
„Прыяцелям-поэтам“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Эўропа душу закавала ў мэталы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Эўропа душу закавала ў мэталы,
На сэрцы сталёва-халодная бронь;
Гарачага сонца праменьні зматала,
Электра мігценьнем акропіла скронь.
Пад жорсткія рытмы машыннай эпохі
Апошнюю радасьць сьціскае далонь.
Найшла на Эўропу разгульная похаць;
Пусьціліся ўсе у шалёны фокстрот.
Цьвярозымі быць там сягоньня ня могуць, —
У поглядзе кожнага хворы настрой.
Усюды крыклівыя фарбы і стылі, —
Ў іх раны крывавыя брата з сястрой.
Мастацтва адвечныя помнікі стынуць,
Пад імі ў трывозе схіліліся дні,
Між імі кафэ і прытонаў сьвятыні.
Трымцяць і трымцяць златаблескі—агні,
Сьвятло разьліваюць і ўраньне і ўвечар.
Ад роскашы цела струхлела на гніль, —
Концэрты па радыё ран не залечаць.
Ўжо ноч разаслала свой чорны дыван,
Паўзе па ім змораны дух чалавечы, —
Жыцьцю ён аддаў сваю творчую дань.