Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/С турмы/Кветка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Думкі у турме Кветка
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
С песень вастрожніка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кветка (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КВЕТКА.
За агарожаю перэд астрогам
У ціхім куточку адна
Кветка красуе на грунце убогім,
Хораша зьяе яна,
Двор непрытульны і глеба песчана,
Грунт весь убіты, як ток.
Сонца ня сьвеціць скрось шчэлін паркана,
Выдзьмухаў вецер весь сок…
Белая крошка роскою божай
Чыста абмые, зяхціць,
Рад любавацца я кветкай прыгожай,—
Міла яна так глядзіць,
Мне ўспамінаюцца образы мілые
Роднаго краю, палёў,
Бедные вёскі, хаты пахілые,
Песьні зялёных гаёў;
Вузкіе стужкі меж зеляненькіх,
Жыта палоска, лянок…
Рэчы пявучые нівы благэнькай,
Узгорак, курганчык, лясок,
Толькіж мне шкода кветкі: сіроткай
Ціха схілілась яна
За агарожаю, як за рашоткай,
Сонцу, людзям не відна…
Мілая кветка, дзіцятка поля,
Межы зялёнай убор!
Як ты папалася з волі у няволю?
Як заняслася на двор?