Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/С турмы/Думкі у турме

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пісьмо с турмы Думкі у турме
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Кветка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сохну марна я ў астрозе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУМКІ У ТУРМЕ.
Сохну марне я ў вастрозі,
Дарма трачу сілы;
Рвецца дух мой на свабоду
Із турмы — магілы…
Шкода хаткі мне старэнькай
З латанай стрэхою,
Што над Нёмнам пахілілась
Горкай сіратою;
Шкода мне зялёнай нівы,
Што шуміць у полі,
То́га дуба, што над рэчкай
Карэніцца ў долі;
Шкода мне гаёў раздольных
І лугоў прастора,
Гдзе пад ветрам хваля ходзіць
Травянога мора;
Шкода сьветлай ручаінкі
У берагох песчаных,
Што, як срэбра, быстра льецца
Прамеж гор курганоў;
Шкода вёсак запусьцелых,
Гдзе мужык гаруе,
Гдзе зімою вецер вее,
Кудаса шнуруе…
Гэта — образы краіны
Беларусі роднай…
Край ты, край мой! міл ты сэрцу,
Цёмны край, галодны!
Ды ня век жэ тут згарую:
Дачэкаю волі
І пачую ў родным краю
Песьні лепшай долі!