НАШ РОДНЫ КРАЙ.
Край наш бедны, край наш родны!
Гразь, балота ды пясок…
Чуць дзе крыху луг прыгодны…
Хвойнік, мох ды верасок.
А туманы, як пялёнка,
Засьцілаюць лес і гай.
Ой, ты, бедная старонка!
Ой, забыты Богам край!
Нашэ поле дрэнна родзіць;
Бедна тут жыве народ.
У гразі ён, бедны, ходзіць,
А працуе—льецца пот.
Пазіраюць сумна вёскі,
Глянеш — сэрцэ забаліць.
На дварэ — паленьня, цёскі,
Куча сьметніку ляжыць.
Крыж хваёвы пры дарозе,
Кучка топалёў сухіх…
Сцішна, нудна, як ў вастрозе,
Як на могілках якіх.
А як песьня панясецца,
Колькі ў песні той нуды!
Уцекаў бы, бег, здаецца,
Сам ня ведяеш куды.
Край наш родны! Бедно поле!
Ты глядзіш, як сірата.
Сумны ты, як наша доля,
Як ты, наша цемната!
|