НАШЭ СЯЛО.
Між узгоркоў над рэкою
Выглядае сіратою
Нашэ беднае сяло:
Убраў стрэхі мох калматы,
Пакрывіліся ўсё хаты,
Як-бы ў дол яно ўвайшло.
Ӯ адзін плех злілісь будынкі;
Ӯ шыбы ўсаджэны лучынкі,
Ці анучак цэлы жмут.
Спарахнела наша школа,
Згніў паркан ўвесь навакола,
Школка згорбілась, як склют.
З боку вербачкі крывые,
Як кабеціны старые,
Нуднай кучкаю стаяць.
Нёман ногі ім змывае;
Вецер злосна калыхае,
Лісьця жаласна шумяць.
На прыгорку ў аддаленьні,
Насып, крушнямі каменьня, —
Сумна крыжыкі стаяць.
А ў нізу, пад іх нагамі,
Спаласканые сьлезамі,
Косьці родные лежаць.
Плачуць ветры над магілай
С песьняй нуднай і пастылай
Пралетаюць яны ў даль.
Як успомніш кут свой родны,
Непрытульны і халодны,
Сцісьне сэрцэ горкі жаль.
|