Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/Родные абразы/Жытні колас

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жніво Жытні колас
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Вярбіна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жытні колас.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖЫТНІ КОЛАС.
На саломцы тонкай
У траве глухой
Сьпее—дасьпевае
Колас сіратой.
Ці то птушка Божа
Кінула зярно,
Ці то заняслося
Бурэю яно,
Ці з дзіравай торбы
Конік чый згубіў,
На чужую скібу
Зерне пасадзіў?—
Небо яно знае,
Як сюды папаў,
Хто ад роднай нівы
Зерне адарваў…
Сушыць яго сонцэ,
Клоніць вецярок;
Ные сірацінка,
Плачэ каласок,
Плачэ, што нема с кім
Думку раздяліць,
Нудную галоўку
Ціха прыхіліць
Да другой галоўкі,
Да дрогіх грудзей,
Без канца шэптацца
Ў цішыне начэй.
Апусьціўшы нізка
Тонкі паясок,
Ные сірацінка,
Плачэ каласок;
Плачэ, што дарэмна
Вяне у глушы,
Што нігдзе ня згледзіш
Роднае душы;
Што яго зерняткі
Птушкі падзяўбуць,
Белую саломку
Ветры разнясуць.
І, падняўшы ў гору
Стройны валасок,
Ные сіраціна,
Плачэ каласок.