Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/Не пытайце не прасіце…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не пытайце не прасіце…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
* * * * (Ўюцца думкі томяць грудзі…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не пытайце, не прасеце…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не пытайце, не прасіце
Сьветлыхъ песень у мяне,
Бо як песьню засьпеваю,
Жаль ўсю душу скалыхне.

Яб сьмеяўся, жартаваў-бы,
Каб вас чуць развесяліць,
Ды на жыцьце як паглянеш,
Серцэ болем зашчыміць.

Нешчасьліва наша доля:
Нам нічога не дала.
Не шукайце кветак ў полі,
Як весна к нам не прыйшла!