Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Ўюцца думкі томяць грудзі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не пытайце не прасіце… * * * * (Ўюцца думкі томяць грудзі…)
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Думкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думкі ўюцца, томяць грудзі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Ӯюцца думкі, томяць грудзі—
Хочуць песьняй стаць лагоднай,
Мілым дзіцяткам маім.
Трудна з імі жыць замкнута,
Ӯ ночнай хараніць цішы.
Цесна думкам, цесна бедным,
Хочуць выліцца з душы.
Ӯюцца думкі смутным роем,
Хочуць выбіцца на сьвет.
Лійцесь думкі, сэрца дзеці,
На паперку кіньце сьлед!