Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Адлёт жураўлёў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вецер Адлёт жураўлёў
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Восенны дождж
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адлёт жураўлёў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДЛЁТ ЖУРАЎЛЁЎ.
Белые валокны
Сьцелюцца над долам.
Не сьпеваюць пташкі,
Сьціхнуў леса шолам.

Сьцелюцца валокны,
Уецца павуціна—
Блізка, блізка восень,
Сумная часіна.

Зажурыцца небо,
Схаванае ў хмары,
І агорнуць сэрцэ
Горкі жаль і мары.

Стагі лугавые
Вежамі жаўцеюць,
Галінка ня дрогне,
Ветрыкі ня веюць.

Ціха, ціха ў небі,
Ў гэтым божым моры…
Ша! што то за крыкі
Чуюцца ў прасторы?

Жаласные крыкі
Льюцца над зямлёю,
І чэпаюць сэрцэ
Жалям і сьлязою.—

Ӯ безгранічным небі
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай.
Цягнуць над лясочкам.

Меншыцца шнурочэк,
У паднебьі тае;
Вось ён чуць чарнее,
З віду прападае.

І стаіш ты, нудна,
Доўга пазіраеш,
Якбы што згубіў ты,
Што і сам не знаеш,

Так у час разстаньня
С тым хто сэрцу мілы,
Пазіраеш доўга
Нудны і пастылы.

Пазіраеш доўга
На дарожку тую,
Што у даль заносіць
Душу дарагую.