Першы вытап (1933)/Р. Жалязьняк/Будуем дарогу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На поўны ход Будуем дарогу
Верш
Аўтар: Рыгор Жалязняк
1933 год
Наш май

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Будуем дарогу

Суровыя ветры
У краёх балацьвяных,
Гудуць і сваволяць:
У уздыхам глухім.
Бязьмежную шыр
Апавілі туманы,
схавалі дарогу
У змроку нямым.
Ня едзь, спадарожнік,
Цьмяным адвячоркам,
Схаваюць ў абдымках
сваіх балаты.
Тут людзі і коні
Вязьлі ўчора,
Тут шэры туман
Узьняўся і застыў.
А сёньня —
Напорыстым узмахам рыдлёвак
Узрываецца багны
Спрадвечны прастор,
Густыя чароты
Шэпчуць аб новым,
Гуд камнядрабілак
Разнёсься між гор.
Праз шэрую гаць
І нетры лясныя,
Мы мосьцім дарогу
У даль, гарады.
Ня марылі людзі
І далі ня сьнілі,
Запал будаўнічы
І творчы уздым.
Будуем дарогу —
Растуць кілёмэтры!
Гартуем краіну
У бэтон і ў сталь.
Праз шэрую замяць
І чорныя нетры,
Мы вышлі у сьветлую,
Зорную даль.

Кастрычнік 1932 г.