Перайсці да зместу

Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Сімвал (вызнаньне) Праваслаўнай Веры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малітва багабойнага разбойніка Сімвал (вызнаньне) Праваслаўнай Веры
Малітва

1936 год
Пераклад: Сяргей Паўловіч
Дзесяць запаведзяў Закону Божага
Іншыя пераклады гэтага твора: Сімвал веры (невядомы).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сімвал (вызнаньне) Праваслаўнае Веры.

Мы павінны верыць так, як навучыў нас Сам Бог і Сьв. Апосталы. Вось наша вера.

1.Вѣ́рꙋю во є҆ди́наго бг҃а Ѻ҆ц҃а̀ вседержи́телѧ, творца̀ н҃бꙋ и҆ землѝ, ви҆димымъ же всѣ҆мъ и҆ неви҆димымъ. Верую ў адзінага Бога Айца, Уседзяржыцеля, Тварца неба і зямлі, усяго відзімага і нявідзімага.
2.И҆ во є҆ди́наго гд҇а і҆и҃са хр҇та̀, сн҃а бж҃їѧ, є҆диноро́днаго, и҆́же ѿ Ѻ҆ц҃а рожде́ннаго пре́жде всѣ́хъ вѣ́къ: свѣ́та ѿ свѣ́та, бг҃а и҆́стинна ѿ бг҃а и҆́стинна, рожде́нна, несотворе́нна, є҆диносꙋ́щна Ѻ҆ц҃ꙋ̀, и҆́мже всѧ҆ бы́ша. І ў адзінага Госпада Іісуса Хрыста, Сына Божага, адзінароднага, ад Айца спрадвеку народжанага, як Сьвятло ад Сьвятла, Бога ісьціннага ад Бога ісьціннага, — народжа-
нага, а нястворанага, адзінаістотнага з Айцом, праз якога ўсё сталася.

3.На́съ ра́ди человѣ҆къ, и҆ на́шегѡ ра́ди сп҇нїѧ сше́дшаго съ небе́съ, и҆ воплоти́вшагосѧ ѿ дх҃а ст҃а и҆ мр҃іи дв҃ы, и҆ вочл҃вѣ́чшасѧ. Дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўленьня зыйшоў-
шага з нябёс, і прыняўшага плоць ад Духа Сьвятога і Дзевы Марыі, і стаўшага чалавекам.
4.Распѧ́таго же за ны̀ при понті́йстѣмъ пїла́тѣ, и҆ страда́вша, и҆ погребе́нна. Расьпятага за нас пры Панційскім Пілаце, і мучанага, і пахаванага.
5.И҆ воскр҇шаго въ тре́тїй де́нь по писа́нїємъ. І ўваскросшага ў трэці дзень, згодна з Пісаньнем.
6.И҆ возше́дшаго на нб҃са̀, и҆ сѣдѧ́ща ѿдеснꙋ́ю ѻ҆ц҃а̀. І ўзыйшоўшага на неба і седзячага праваруч Айца.
7.И҆ па́ки грѧдꙋ́щаго со сла́вою, сꙋди́ти живы҆мъ и҆ мє́ртвымъ, є҆гѡ́же цр҇твїю не бꙋ́детъ конца. І маючага зноў прыйсьці ў славе, каб судзіць жывых і мёртвых, — Якога Царству ня будзе канца.
8.И҆ въ дх҃а ст҃а́го, гд҇а, животворѧща́го, и҆́же ѿ ѻ҆ц҃а̀ и҆сходѧ́щаго, и҆́же со ѻ҆ц҃е́мъ и҆ сн҃омъ спокланѧ́ема и҆ ссла́вима, гл҃го́лавшаго пр҇рѡ́кі. І ў Духа Сьвятога, Госпада, Жыцьцятворчага, ад Айца выходзячага, Якому належыць пакланеньне і слаўленьне нароўні з Айцом і Сынам, Які гаварыў праз прарокаў.
9.Во є҆ди́нꙋ ст҃ꙋ́ю, собо́рнꙋю и҆ а҆п҇тольскꙋю цр҃ковь. У адзіную Сьвятую, Саборную і Апостальскую царкву.
10.И҆сповѣ́дꙋю є҆ди́но креще́нїе во ѡ҆ставле́нїе грѣхѡ́въ. Прызнаю адно хрышчэньне дзеля ачышчэньня ад грахоў.
11.Ча́ю воскр҇нїѧ ме́ртвыхъ: Чакаю ўваскра-
шэньня мёртвых:
12.и҆ жи́зни бꙋ́дꙋщагѡ вѣ́ка. А҆ми́нь. і жыцьця будучага веку. Амінь.

Вседержи́тельгэта азначае, што Бог ёсьць Істотай усемагутнай; усё зьдзержвае сілай Сваёй.

Ви҆димымъ же всѣ҆мъ и҆ неви҆димымъсловамі гэтымі падчырківаецца ўсемагутнасьць Тварца, Які стварыў усе істоты і рэчы — ня толькі тыя, каторыя перад вачыма нашымі, але й тыя, якіх мы ня бачым.

Є҆́діноро́днагозначыць адзінага зроджанага з Істоты Бога Айца.

Пре́жде всѣ́хъ вѣ́къ. Тут праводзіцца думка, што Іісус Хрыстос, як Бог, радзіўся тады, калі яшчэ нічога ня было, нават час ня быў створаны.

Рожде́нна, несотворе́ннаг. ё. Іісус Хрыстос быў зроджаны, але ня створаны, што сьведчыць аб Яго боскім паходжаньні.

И҆́мже всѧ҆ бы́ша, цераз Якога, г. ё. Іісуса Хрыста, ўсё было створана.

На́съ ра́ди человѣ҆къдзеля нас людзей.

Воплоти́вшагосѧпрыняўшага плоць, цела.

Вочеловѣ́чшасѧстаўшага чалавекам. Ведама, што Іісус Хрыстос, радзіўшыся ад Дзевы Марыі, быў запраўдным чалавекам, не перастаючы быць Богам.

Распѧ́таго же за ны̀расьпятага не за Свае грахі, а за нас.

При понті́йстѣмъ Пїла́тѣсловамі гэтымі падчыркнуты час сьмерці Госпада Іісуса Хрыста, іменна, калі Юдэяй кіраваў Понтый Пілат.

По писа́нїємъяк аб гэтым сьведчылі прарокі ў Сьв. Пісаньні.

И҆ возше́дшаго на небеса̀Сын Божы па ўваскрасеньні ўзышоў на неба, узьнесься.

И҆ сѣдѧ́ща ѿдеснꙋ́ю Ѻ҆тца̀. Узыйшоўшы да Бога Айца Іісус Хрыстос сядзіць праваруч, з правага боку Яго, што азначае, што Сын Божы мае аднолькавую з Богам Айцом уладу і сілу.

И҆ па́ки грѧдꙋ́щагомы верым, што Сын Божы яшчэ раз, ізноў прыйдзе, тады ўжо судзіць людзей.

Животворѧща́гоажыўляючага, бо Дух Сьвяты дае сілу, жывіць, ажыўляе верныя Богу істоты.

И҆же ѿ Ѻ҆тца̀ и҆сходѧ́щагоКаторы ад Бога Айца выходзіць. Гэтым Дух Сьвяты адрозьніваецца ад іншых асобаў Сьв. Тройцы.

И҆же со Ѻ҆тце́мъ и҆ Сы́номъ спокланѧ́ема и҆ ссла́вимаЯкога нароўні з Богам Айцом і Сынам выслаўляем і паважаем.

Глаго́лавшаго пр҇орѡ́киЯкі гаварыў цераз прарокаў (абвяшчаўшых волю Божую).

Це́рковьЦарква. У даным выпадку слова гэтае азначае ня месца службы Божай — храм або царкву, але грамаду людзей, злучаную адной верай праваслаўнай, законам (правам) Божым, старшынай (іерархіей) царкоўнай і царкоўнымі таінствамі.

Собо́рнаѧзборная, сабраная з веручых людзей усіх краёў, часоў і народаў.

Апо́стольскаѧбо праз апосталаў распаўсюджана, зацьверджана, ўпарадкавана.

И҆сповѣ́дꙋювызнаю, прызнаю.

Во ѡ҆ставле́нїе грѣхѡ́въдзеля адпушчэньня ці дараваньня грахоў.

Ча́ю воскресе́нїѧ ме́ртвыхъбудзе некалі час, што душы ўсіх памёршых людзей злучацца са сваім целамі, і ўсе памёршыя людзі зноў ажывуць.

Жи́зни бꙋ́дꙋщагѡ вѣкачакаю жыцьця ў будучым веку.

Пытаньні: Як мы павінны верыць? Дзе зьмяшчаецца вызнаньне веры, якую даў нам Сам Бог і Сьвятыя Апосталы? На колькі часьцін дзеліцца Сімвал Веры нашай? Як Сімвал Веры вымаўляецца?