Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Дзесяць запаведзяў Закону Божага
← Сімвал (вызнаньне) Праваслаўнай Веры | Дзесяць запаведзяў Закону Божага Прыказаньні 1936 год Пераклад: Сяргей Паўловіч |
Дзьве галоўныя запаведзі Божыя → |
Іншыя пераклады гэтага твора: Дзесяць Божых прыказаньняў. |
Дзесяць запаведзяў Закону Божага.
Бог даў нам цераз прарока Майсея 10 запаведзяў, каб мы іх спаўнялі і заслужылі ў Бога царства нябеснае. Вось гэтыя запаведзі:
1.А҆́зъ є҆́смь гд҇ь бг҃ъ тво́й: да не бꙋ́дꙋтъ тебѣ́ бо́зи и҆ні́и ра́звѣ менє̀. | 1.Я — Гасподзь Бог Твой, хай ня будзе ў цябе іншых багоў, апрача Мяне. |
2.Не сотворѝ себѣ́ кꙋмі́ра и҆ всѧ́кагѡ подо́бїѧ, є҆ли҆ка на небесѝ горѣ́, и҆ є҆ли҆ка на землѝ ни́зꙋ, и҆ є҆ли҆ка въ вода́хъ под земле́ю: да не поклони́шисѧ и҆мъ, ни послꙋжи́ши и҆мъ. | 2.Не ствары сабе куміра і ўсялякае па- добнасьці ні таго, што высака на небе і нізка на зямлі, ні таго, што ў вадзе пад зямлёю, — не пакланяйся ім і ня служы ім. |
3.Не прїе́мли и҆́мене г҇да бг҃а твоегѡ̀ всꙋ́е. | 3.Ня ўжывай імя Госпада Твайго дарэмна. |
4.По́мни день сꙋб- бѡ́тнїй, є҆́же свѧти́ти є҆го: ше́сть дне́й дѣ́лай и҆ сотвори́вши въ ни́хъ всѧ҆ дѣ́ла твоѧ҆: въ де́нь же седмы́й, сꙋббѡ́та гд҇ꙋ бг҃ꙋ твоемꙋ́. |
4.Памятуй дзень суботні, каб сьвяткаваць яго; шэсьць дзён працуй і споўніш у іх усе справы твае; у дзень жа сёмы субота Госпаду Богу твайму. |
5.Чтѝ ѻ҆тца̀ твоего̀ и҆ ма́терь твою́, да бла́го ти бꙋ́детъ, и҆ да долголѣ́тенъ бꙋ́деши на земли́. | 5.Паважай бацьку твайго і маці тваю, каб добра табе было і каб даўгалецьце меў на зямлі. |
6.Не ѹ҆бі́й. | 6.Не забівай. |
7.Не прелюбы̀ сотвори́. | 7.Не чужалож. |
8.Не ѹ҆кра́ди. | 8.Не крадзі. |
9.Не послꙋ́шествꙋй на дрꙋ́га твоего свидѣ́ельства ло́жна. | 9.Ня сьведчы непраўдзіва на друга твайго. |
10.Не пожела́й жены̀ и҆́скреннѧгѡ твоегѡ̀, не пожела́й до́мꙋ бли́жнѧгѡ твоегѡ̀, ни села є҆гѡ̀, ни раба̀ є҆гѡ̀, ни рабы́̀ни є҆гѡ̀, ни вола̀ є҆гѡ̀, ни ѻ҆сла̀ є҆гѡ̀, ни всѧ́кагѡ скота̀ є҆гѡ̀, ни всегѡ̀, є҆ли҆ка сꙋть бли́жнѧгѡ твоегѡ̀. | 10.Не пажадай жонкі друга твайго, не пажадай дому бліжняга твайго, ні поля яго, ні раба яго, ні рабыні яго, ні вала яго, ні асла яго, ні ўсякай скаціны яго, ні ўсяго, што ёсьць у бліжняга твайго. |
А҆́́зъ є҆́́смь — Я ёсьць.
Да не бꙋ́дꙋтъ тебѣ̀ бо́зи и҆ні́и ра́звѣ Менє̀ — няхай ня будзе ў цябе багоў апрача Мяне, г. ё. адзінага праўдзівага Бога.
Не сотворѝ себѣ́ кꙋмі́ра — значыць: не зрабі, не ствары, не выдумляй сабе куміра, ідала, якому, як Богу, мог-бы служыць. И҆́ всѧ́кагѡ подо́бїѧ, є҆ли҆ка на небесѝ горѣ́, и҆ є҆ли҆ка на землѝ ни́зꙋ, и҆ є҆ли҆ка въ вода́хъ под земле́ю — (не стварай) і усялякае падобнасьці рэчам, якія высока на небе, і нізка на зямлі, ані тым, што ў вадзе й пад зямлёю.
Да не поклони́шисѧ и҆мъ, ни послꙋжи́ши и҆мъ — каб ня кланяўся ім, ані служыў, гэта дзеля таго, што вялікім грахом ёсьць верыць ня так, як вымагае закон Божы.
Не прїе́мли — не бяры, ня ўжывай.
Всꙋ́е — надарэмна.
Чтѝ ѻ҆тца̀ твоего̀ и҆ ма́терь твою́ — паважай, шануй бацьку твайго і маці тваю.
Да бла́го тѝ бꙋ́детъ — каб добра табе было, каб быў шчасьлівы.
Да долголѣ́тенъ бꙋ́деши на землѝ — даўгавечны будзеш. Гэта значыць, за пашану тваю да бацькоў і паслухмянасьць абдарыць цябе Бог здароўем, чаму будзеш шчасьлівы і даўгавечны.
Не прелюбы̀ сотворѝ — не рабі блуднага граха.
Не послꙋ́шествꙋй на дрꙋ́га твоего свидѣ́тельства ло́жна — не гавары на прыяцеля ці блізкага твайго непраўдзівага, лжывага сьведчаньня, г. ё. не абмаўляй, ня сьведчы ў судзе бяз прычыны, не кажы наагул няпраўды.
И҆́скреннїй, бли́жнїй — блізкі чалавек.
Село̀ — поле.
Пытаньні: Цераз каго Бог даў Запаведзі людзям? Колькі запаведзяў? Чаму мы павінны спаўняць запаведзі? Як гаворацца запаведзі?