Перайсці да зместу

Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Пахвала Божай Мацеры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малітва за памёршых Пахвала Божай Мацеры
Малітва

1936 год
Пераклад: Сяргей Паўловіч
Малітва Багародзіце 1
Іншыя публікацыі гэтага твора: Годна ёсьць.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пахвала Божай Мацеры.

Мацер Божая дастойна найвышэйшае пахвалы. Яна вышэй і больш праслаўлена, як ангелы і архангелы, хэрувімы і сэрафімы. Яна першая па Богу нашая Заступніца і Малітвеньніца, і мы праславляць павінны Яе такімі словамі:

Досто́йно є҆́сть ꙗ҆́кѡ вои́стинꙋ блажи́ти тѧ̀ бц҇ꙋ, пр҆нобл҃же́ннꙋю и҆ пренепоро́чнꙋю, и҆ мт҃рь бг҃а на́шегѡ. Чт҇нѣ́йшꙋю херꙋві҆мъ и҆ сла́внѣйшꙋю безъ сравне́нїѧ серафі҆мъ, безъ и҆стлѣ́нїѧ бг҃а сло́ва ро́ждшꙋю, сꙋ́щꙋю бц҇ꙋ тѧ̀ велича́емъ. Годна ёсьць узапраўды ўслаўляць Цябе, Багародзіцу, заўсёды слаўную і найчысьцейшую Маці Бога нашага, чесьней-
шую за хэрувімаў і слаўнейшую без параўнаньня за сэрафімаў, нятленна радзіўшую Бога Слова, — Цябе, ісьцінную Багародзіцу, услаўляем.

Блажи́тизначыць: хваліць, выслаўляць; присноблаже́ннаязаўсёды шчасьлівая; пренепоро́чнаѧнайчысьцейшая, сьвятая.

Хэрувімамі і Сэрафімамі называюцца вышэйшыя і бліжэйшыя да Бога ангелы.

Безъ и҆стлѣ́нїѧ Бо́га Сло́ва ро́ждшꙋюгэта азначае, што Прачыстая Багародзіца радзіла Іісуса Хрыста бяз мукаў і па народжаньні Яго засталася Дзевай. Бог Слова — Сын Божы Іісус Хрыстос.

Сꙋ́щꙋюпраўдзівую, запраўдную.

Пытаньні: у якіх выпадках хрысьціяне праслаўляюць Мацер Божую? Што значыць блажи́ти? — присноблаже́ннаѧ? — пренепоро́чнаѧ? Хто гэта херꙋві҆мы и҆ серафі҆мы? Што азначаюць словы: безъ и҆стлѣ́нїѧ? — Бо́гъ-Сло́во? — Сꙋ́щꙋю?