Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Малітвы пачатковыя
← Навучаньне малітваў | Малітвы пачатковыя Малітвы 1936 год Пераклад: Сяргей Паўловіч |
Малітва Сьвятому Духу → |
Іншыя публікацыі гэтых твораў: Знак сьвятога крыжа, Ісусава малітва, Малітва мытара. |
ШТОДЗЕННЫЯ МАЛІТВЫ.
Малітвы пачатковыя.
Во и҆́мѧ Ѻ҆ц҃а и҆ сн҃а и҆ ст҃а́гѡ дх҃а. А҆ми́нь. | Ва імя Айца і Сына і Сьвятога Духа. Амінь. |
Во и҆́мѧ — значыць: на чэсьць, на хвалу, славу; а҆мі́нь — праўдзіва, так.
Гд҇и, і҆и҃се хр҇тѐ, сн҆е бж҆їй, поми́лꙋй на́съ. | Госпадзі, Іісусе Хрысьце, Сыне Божы, памілуй нас. |
Гд҆и, и҃се хр҇тѐ, сн҆е бж҆їй, моли́твами преч҇тыѧ твоеѧ̀ мт҆ре и҆ всѣ́хъ ст҆ы́хъ, поми́лꙋй на́съ. Ами́нь. | Госпадзі, Іісусе Хры- сьце, Сыне Божы, дзеля малітваў Най- чысьцейшае Твае Маці і ўсіх сьвятых, памілуй нас. Амінь. |
У гэтай малітве мы просім Сына Божага, каб Ён зьмілаваўся над намі дзеля малітваў Прачыстай Сваей Мацеры і ўсіх Сьвятых.
Сла́ва тебѣ́, бж҃е на́шъ, сла́ва тебѣ́. | Слава Табе, Божа наш, слава Табе. |
Гэтай малітвай мы, славячы Госпада Бога, выказваем асаблівую богабойнасьць перад Ім, як істотай Найвышэйшай.
Гд҇и, поми́лꙋй. | Госпадзі, памілуй. |
Гэтымі словамі мы выражаем сьвядомасьць сваей грахоўнасьці перад Богам і просім Яго зьмілавацца над намі.
Гд҇и, благословѝ. | Госпадзі, багаславі. |
У гэтай малітве мы просім багаславеньня Божага на пачатак дзела.
Бж҃е, ми́лостивъ бꙋди мнѣ̀ грѣ́шномꙋ. | Божа, будзь міласьцівы да мяне грэшнага. |
Гэтую малітву перадаў нам Гасподзь наш І. Хрыстос у прыповесьці аб мытніку і фарысэю, расказваючы аб тым, якая малітва можа дагадзіць Богу. У малітве гэтай просім мы Госпада быць міласьцівым да нас грэшных і не асуджаць нас цяжка за грахі нашыя.
Мытнік — зборшчык дзяржаўных падаткаў.