Перайсці да зместу

Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Малітва Сьвятому Духу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малітвы пачатковыя Малітва Сьвятому Духу
Малітва

1936 год
Пераклад: Сяргей Паўловіч
Ангельская песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цару Нябесны.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Малітва Сьвятому Духу.

Цр҃ю́ нб҇ный, ѹ҆тѣ́шителю, дш҃е и҆́стины, и҆́же кездѣ́ сы́й и҆ всѧ҆ и҆сполнѧ́ѧй, сокро́вище бл҃ги́хъ, и҆ жи́зни пода́телю, прїиди́ и҆ всели́сѧ въ ны́, и҆ ѡ҆ч҇ти ны́ ѿ всѧ́кїѧ скве́рны, и҆ сп҃си́, бл҃же, дꙋ́шы на́шѧ. Цару нябесны, Уцяшыцель, Дух ісьці-
ны, Каторы паўсюды ёсьць і ўсё напаўняе, Скарбніца дабра і Падаўца жыцьця! прыдзі і пасяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго злога і спасі, Добры, душы нашы.

У гэтай малітве мы зварочваемся да Духа Сьвятога з просьбай, каб Ён прышоў і пасяліўся ў нас, ачысьціў нас ад усякай грахоўнай нечысьці і даў нам збаўленьне.

Словы: Царю́ небе́сныйазначаюць, што Сьвяты Дух, таксама як Бог Айцец і Бог Сын, пануе над сусьветам — над небам і зямлёю.

Оу҆тѣ́шительшто Ён падае нам уцеху ў тузе і няшчасьцях.

Дꙋ́ше и҆́стиныбо Ён даў нам праўдзівую веду і заўсёды навучае ўсяму добраму.

И҆́же вездѣ́ бы́й и҆ всѧ҆ и҆сполнѧ́ѧйКаторы ўсюды ёсьць і ўсё напаўняець Сваёю міласьцяй і ўсякім дабром. Дух Сьвяты, як Бог, паўсюды і няма мейсца, дзе-б Яго не было.

Сокро́вище благи́хъзначыць: крыніца, скарб усякага дабра.

И҆ жи́зни пода́телюПадаўца жыцьця. Так называецца Сьвяты Дух таму, што разам з Богам Айцом і Сынам дае жыцьцё ўсякаму стварэньню, асабліва-ж духоўнае жыцьцё ў таінстве хрышчэньня, памагаючы людзям спаўняць запаведзі Божыя і жыць набожна.

Ѡ҆чи́сти ны ѿ всѧ́кїѧ скве́рныачысьць нас ад усякае нячыстасьці, г. ё. ад усіх грахоў.

И҆ спаси́, Бла́же, дꙋ́шы на́шѧзбаў, Добры, Міласэрны, душы нашыя, г. ё. дай ім спасеньне і шчасьце.
Душою называецца істота нявідочная, разумная і несьмяротная; прабываючы ў нашым целе, душа ажыўляе яго і кіруе нашымі паступкамі.

Пытаньні: Як гаворыцца малітва Сьвятому Духу? — З якой просьбай зварочваемся да Сьвятога Духа ў гэтай малітве? — Што азначаюць словы: Царю́ небе́сный? — Ү҆тѣ́шителю? — Дꙋ́ше и҆́стины? — Иже вездѣ́ бы́й и҆ всѧ҆ и҆сполнѧ́ѧй? — Сокро́вище благи́хъЧаму Дух Сьвяты называецца Пода́тель жи́зни? Што значыць: ѡ҆чи́сти ны ѿ всѧ́кїѧ скве́рны? Як разумець словы: и҆ спаси́, Бла́же, дꙋ́шы на́шѧ? Што называецца душою нашаю?