Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Малітва за бацькаўшчыну
← Ангельскае прывітаньне Мацеры Божай | Малітва за бацькаўшчыну Малітва 1936 год Пераклад: Сяргей Паўловіч |
Малітва Праведнага Іова Многапакутнага → |
Іншыя пераклады гэтага твора: Малітва за Бацькаўшчыну. |
Малітва за бацькаўшчыну.
Спасѝ, гд҇и, лю́ди твоѧ҆, и҆ бл҃гословѝ достоѧ́нїе твоѐ, побѣ҆ды благовѣ҆р- нымъ на сопроти҆вныѧ да́рꙋѧ, и҆ твоѐ сохранѧ́ѧ кресто́мъ твои́мъ жи́тельство. |
Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і багаславі дзяржаву Тваю, падачы дабраверным перамо- гу на супраціўнікаў і баронячы Храстом Тваім краіну нашу. |
Достоѧ́нїе — спадчына. Сопроти҆вныѧ — праціўнікі, ворагі. Жи́тельство — грамадзянства, гаспадарства, бацькаўшчына. Спасѝ, Го́споди, лю́ди Твоѧ҆. Гэтымі словамі мы просім Госпада Іісуса Хрыста аб збаўленьні нас, людзей Ягоных, ад тугі і бедаў. Людзьмі Госпада Іісуса Хрыста мы, хрысьціяне, называемся таму, што адкуплены ад грэху сьмерцяй Яго на храсьце.
И҆ блгослови҃ достоѧ́нїе Твоѐ — словы гэтыя належыць разумець так: багаславі спадчыну, маемасьць Тваю, г. ё. краіну, ў якой мы жывём, нашае гаспадарства, бацькаўшчыну. Багаславіць — значыць пажадаць дабра, абдарыць шчасьцем, даць дабрабыт.
Побѣ҆ды благовѣ҆рнымъ на сопроти҆вныѧ да́рꙋѧ. Тут мы просім Бога даць бацькаўшчыне нашай, гаспадарству, дзе жывём, перамогу над ворагамі ўнутранымі й вонкавымі.
Благовѣ́рный — шчыра веруючы чалавек, багабойны.
Твоѐ сохранѧ́ѧ кресто́мъ Твои́мъ жи́тельство — г. ё., барані сілай храста Твайго нашу бацькаўшчыну, на