Перайсці да зместу

Першая навука Закону Божага (1936)/Да дзяцей/Беларускі альфабэт (азбука) і практыкаваньні ў чытаньні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларускі альфабэт (азбука) і практыкаваньні ў чытаньні
Падручнік Закону Божага
Аўтар: Сяргей Паўловіч
1936 год
Практыкаваньні ў чытаньні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Да дзяцей.

Добрыя дзеткі жадаюць быць разумнымі і хочуць вучыцца. Гэта прыгожа. Я буду вас вучыць, дзеткі, а вы старайцеся ўважна слухаць і добра вучыцца. Пачнём-жа з Божай помаччу. Давайце, дзеткі, памолімся шчыранька, каб Бог памог нам хутка асіліць усю азбуку і навучыцца чытаць.


Пры вучэньні дзяцей дома няхай маці або хто яе заступае ў сям‘і падчас заняткаў з дзяцьмі гутарыць з імі аб Богу і жыцьці набожным і навучае іх малітвам. Кожную малітву трэба навучыць чытаць правільна, без ніякае памылкі. Калі дзіця можа ўжо само чытаць, хай карыстаецца гэтай кніжкай, як малітвеньнікам, чытаючы па ёй малітвы штодня, рана і ўвечары. Пасьля гэтага без асаблівых труднасьцяў вывучаць дзеці малітвы напамяць.

аА уУ
а-а-а[1] у-а
уа
а-у-у-у[2]
мМ хХ
му-му
ам-ам
ма-ма
мама
му-ха
муха
ха-ха-ха
ах, ух
сС рР
с-с-с[3]
са-ха
су-ха
саха
суха
сума (су-ма)
аса
раса
рама
р-р-р[4]
рама (ра-ма)
раса (ра-са)
ыЫ нН
рама-рамы
сыр-сыры
мур-муры
нара
мара
рама
сын-сыны
насы (на-сы)
нара (на-ра)
Мы у мамы. У мамы сын. Сума у Рамана. Муха на сыры. Рама суха. Саха суха. Ах, аса!
шШ лЛ
мыш-мышы
шаша
шына
машына
(ма-шы-на)
шнуры

ласы на сыр

Раман лысы

Шура шыла

ласы (ла-сы)
лысы (лы-сы)
Лыса
шыла
шула
Шура
Мама, аса на сыры. Нара мышы. Лыса ласуха. Наш шнур малы. У мамы мала сала. Шыны у машыны. На шашы рушыла машына.
оО кК
ох-ох-ох
мох
рос
нос-насы
Сымон
услон

каса-коска
кош-кошык
саха-сошка
шнуры
скуры
рама
раса
краска
Лыса
Лыска
Сымонка
крама
кол-калы
куры (ку-ры)
каша (ка-ша)
рука (рук)
крук
Рака шырака. На суку сарока. Калыска у Лукаша. У кошыку салома. У мурох шашок. Шарык ласы на малако. Мама насушыла моху. У нары шолах мышы. У крамах косы, скуры, кашы. Каса на круку.
вВ іІ
вока (во-ка)валы (ва-лы)насы насі
вухавілысані сіні
вусыміска - міскіконі
валасы (ва-ла-сы)вішніімшарыКрынкі
савахворывалошкі
Конік сівы. Мухі кусалі карову. Сымонавы сушылі віку. Вышлі хмары на нашы валокі. Мама шаравала лавы і вокны. Сымонка, насі вішні. Іван і Міколка Хролавы лавілі ракі. У мурох совы і шашкі. Варона каркала на суку: кар… кар… кар…
Іона. Іоанн. Іісус. Наш храм харошы. У Крынках харошы храм і школа.
пП тТ
лапа - лапы - лап кот кут кот - каты
капа - копы - коп кнот куст плот - платы
снапы - сноп кот путы кут - куток
пух крот пуста тата
паша карыта тутун
аполак капыта асот
піла - пілка плыт - плыты капыта
Курта ніткі
Снапы у копах. У паху рана. Рана раса на пракосах. Нашы палоскі па раку. Палашка палола мак. Лыка пашло на пасталы. На таку акалот. Тут хата Антонова, а там Астапава. У лапуху рапуха. Апанас куры пас. Карова пашла на атаву. Шпак-птушка. Каршун таксама птушка.
Іісус Хрыстос. Апостал Іоанн. Апосталы

Сіман, Піліп і Хама. Пасха Хрыстова. У манастыры храмы. На храмах купалы. У храмах іконы.

бБ рама
брама
еЕ
баба бок елкапасека
рыба абібок аерпалена
бурак абрубак сенабубен
босы аброк лоб-лоба серпбусел
буслы шыба Евакубел
боты рыбак торба вербы
работа парабак труба Менск.
Лыска рабы, а Бобік белы. У школе летам пуста. Сарока белабока. У кутку скрабла мышка. Летам у лесе шмат кветак і птушак. Бабка наварыла міску бобу і мы елі. Усе паселі навакол стала. Рука руку мые. Хлеб белы. На Беларусі шмат лесу. Направа ад лесу было балота.

Вера. Барбара. Бутрым.

жЖ дД
жабалужа дом
жытасажа дым
жонкакажух дуб
жорныкажан доктар
ніва - жніва
дуда - дудка сады - сад
калода - калодка пуды - пуд
молат жалуды - жолуд
малады-малодка вуда-вудка
дужы
Пад дубам жалуды. У жука вусы. Наш Жук — добры сабака. Бабы жалі жыта. У холад кожын молад. Дохтарка дала хвораму парашкі. Вожык ласы на вужы, на мышы. Беларус шануе родны дом. На лужынах тужліва кумкалі жабы. Тутун у кажусе. Дровы паклалі на двары. Па шашы ехалі самаходы.

Ні мукі пылінкі, ні солі драбінкі, ні пітва расінкі.

зЗ гГ
замок мароз воз
зорка музыка вузка воз
заслона гвозд
збан козы кусака луг
зубы казлы кузака плуг
гара гарод
губа горад
гоні пуга
гуз дуга - дужка
гарох дарога-дарожка
Беларус — добры гаспадар. Мама зрабіла тры градкі пад гуркі. За садам наш гарод. Ззаду гумна была абора. Ганка пашла замуж у Грынкі за Тараса Гарбуза. Вада размыла дарогу. Згінула гора, згінула туга. 3 коміна дым угару — на пагоду. Мама казала казку. Век казуркі кароткі.
У другім аддзеле зараз Закон Божы. Бяз Бога ні да парога.
«Спары, Божа!» казалі работнікам на полі.

Каза.

Па-за садам, блізка лесу, вырасла лаза. Прышла каза. Шмат каза папсавала лазы. Лаза засохла, і мала ежы казе.

цЦ
цапы пацук хлапец
цыбук па-цу-к шавец
цыган дубец
вецер ланцуг кравец
зацірка лан-ц-уг акраец
купец — купца
дубец — дубца
Ь столвуголбратбулка
стольвугольбрацьбульба
молат - малоць
каса мех
Коськаасінасьмех
косьцьасьмінасьмецьце
зьверКузьма
Зьміцер
Багаты Цімошка: сабака ды кошка. Жабы жывуць на балоце. Усе мае зборы лапці ды аборы. Кошцы жартушкі, а мышцы сьмерць на вуме. Цаліну вельмі трудна гараць. Малацьбіты цапамі малацілі пшаніцу. Бацька і маці дасталі з кішані гасьцінцы. «Сыць, Божа!» — кажуць у нас, калі есьць хто за сталом. Полацак — стары горад Беларусі, таксама Слуцак і Клецк. На пожні цьвіркалі скакунцы, або конікі. Збожжа адсыпалі на насеньне. У вушох зазьвінела. Мезінны палец самы малы.
ў эЭ
роў лаўка цела — цэлы цэп
кроў Аўген цені — цэны гарэх
каўнер Рудаўка шэры трэска
каўбаса здароўе шэршань стрэл
стаўбун жыў жэўжык
Стоўпцыпісаўкрэсіванабэдрыкіжэрдка
Конь быў у аўсе. Воўк вырваў аўцу са стада і павалок у лес. Ні швец, ні жнец, ні ў дуду ігрэц. Жураўлі нізка — зіма блізка. Мароз — сто пудоў на воз. Праўда і крыўда ў сварцы жывуць. Рэдкі сьмехі і пацехі ў бедака. Папаў, як у нерат: ні ўзад, ні ўперад. Вужака грэецца на сонцы.
Хто гарэ, хто барануе — усіх Бог параўнуе. Хто рана ўстае, таму Бог дае… Трэба шанаваць бацькоў. Нікому не рабеце злога. Грэх завідаваць. Сьвет цэлы ў руках Божых.
яЯ чЧ
яма Венік - вянок
ягня блыха - бляха
язык сук - сучок
чыж лешч
чуб шчака
чорт шчаціна
ягада знаць - зьняць
мяжа смык - смычок
цяля волягрэбля
жняя доляПярэста Шаулічы
чарот прозьвішча
чарод Шаркаўшчына
чарапок Бацькаўшчына
калач Зарэчча
У бары што хочаш бяры. На яду мастак, на работу сяк-так. Хрушчы вельмі нішчаць дрэвы. Ярмо для вала, аброць для каня. Поўсьць у ваўка даўгая, густая, шэрая. Наўбоччы сяла стаяла старэнькая царква. Ільля наробіць гнільля. Прыйшла Прачыста — стала поле чыста. Поўнач пеўні пракрычалі. Вільня — вялікае места. Янка Купала і Якуб Колас — беларускія паэты. Свая сярмяжка нікому не цяжка.

Загадка. Чатыры чатырнічкі, на кожным чатырнічку пяць пяцернічкаў. Беленькія курачкі з падпечча глядзяць.

Богу памаліся, ды за работу бярыся. Божа, памажы, а ты, нябожа, не ляжы. У Вялікі Чацьвер сьвяшчэньнік прычасьціў усіх нас, вучняў. Спас — усяму час.

Й
кіі - кій мой хвойка
раі - рой май байка
гнаі - гной дай лейка
вей шыйка
краіна - край сей жуйка
паіць - пойла Сяргей вясной
заіка - зайчык весялей
Беларусь — мой родны край. Хоць і ў родным краі, але не ў раі. Няхай Бог крые нас ад усялякага няшчасьця. Слухайце настаўнікаў вашых. Хлопча, захоўвай чыстату — не качайся ў пяску, не бяры рукамі гразі. Перад ежай і пасьля ежы мый зубы. Ня тры вачэй кулаком, дый яшчэ нямытым. Кулік чайку ўзяў за чубайку. Андрэй за ўсіх мудрэй. У вырай рана птушачкі ляцяць. Калі кошка мыецца лапай — гасьцей варажыць. Працуй да поту, а еж у ахвоту. Прыйшоў Пятрок — адпаў лісток; прыйшоў Ільля — адпала два.

Першы чалавек і гаспадар у Польшчы — Прэзыдэнт. Цяпер Прэзыдэнтам прафэсар Ігнат Масьціцкі.

ДЗЬДЗДЖ юЮ
дзеці дождж уюн маю
дзень сяджу цюцька мыю
дзьверы хаджу юшка чую
рэдзька барджэй юргіня пяю
дзядзька ураджай Юлька клею
Сядзіць на кані, а пытаецца, дзе конь. Годзе табе бібікі біць, казаў бацька. Не ўважай на ўраджай, а жыта сей. Два суседы едуць, дзьве суседкі ядуць. Званок у полі дзын-дзын. Вужакі і жабы абуджаюцца на вясну. Дзякуем за хлеб, за соль, за кашу, дый за міласьць вашу. Барбара масьціць, а Мікола гвазьдзіць. Луста ды капуста, ня будзе ў жываце пуста. Паўлюк сеў на крук. Юры пасець каровы, а Мікола коні. Надзьмуўся, як мыш на крупы. Аднаго Юрку ўпусьцілі, і ўся хата заюрылася. На Узьвіжаньня пару — гадзіны і вужакі хаваюцца ў нару.

Прыказка. Каб ня ежка, не адзежка, дык была-бы грошай дзежка.
Загадка. Маю рогі, маю ногі, як багаты, так убогі ля мяне ўсе сядаюць, — дык скажы, як называюць. Каля ямы сядзяць з кіямі.

Каток і козьлік.

Там коцік вусаты па садзіку бродзіць,
а козьлік рагаты за коцікам ходзіць…
І лапачкай коцік ловіць свой хвосьцік,
а козьлік сівою трасець барадою.

ёЁ
пень возера сястра вяслоесьць
пянёк вазёры сёстры вёслыёсьць
лёд жывёла кацянё
клён калёсы мышанё
цёпла самалёт шчанё
На Беларусі шмат ёсьць вёсак з назовам «Навасёлкі». Калі ёсьць у мяшку, будзе ў гаршку. Есьць за вала, робіць за камара. Кукарэку — баба ў рэку, а дзед за ёю — з качаргою. Сёлета ўсё на полі добра: і жыта ядраное, і ячмень — вусач і авёс — касмач. Наш Васіль на работу ня сіл, а як клёцкі ў малацэ — за чацьвярых валачэ. Там, у гары, з-па-над Нёмна сяло глядзела з сіня — цёмна. Прыйшлі куры на хаўтуры: варабейка памёр. Сьвяты Пётра ў косы звоніць, а сьвяты Павал граблі робіць. Сёмуха — вясёлае сьвята.

Загадка. Летам ёлка, а зімою цёлка.


Першы Маршал Польшчы — Язэп Пілсудскі. Ён адбудаваў сучасную Польшчу. Памёр 12 траўня 1935 г. Пахаваны ў Кракаве. Каля Кракава сыплюць на чэсьць Яго вялізарны курган.

фФ апостроф ’ (слав. Ъ)
фасоля фатаграфія аб‘езд
фабрыка торф ад‘езд
фэльчар фальварак пад‘яжджаць
флюс Мітрафан зрэб‘е
фігура Дарафей надвор‘е
сям‘я п‘е
Дзям‘ян п‘яны
Лук‘ян звар‘яцеў
пер‘е д‘ябал
узгор‘е Забор‘е
Мурза зафыркала на сабаку. Фанераю абіваюць шафы, шуфляды. На жабраку адно зрэб‘е. Зачыні ўжо фортку. Ёсьць павер‘е: ня можна ката вазіць на возе. На Грамніцы нап‘ецца певень вадзіцы, а на Юр‘я наесцца вол травіцы. Ня я б‘ю, вярба б‘е: за тыдзень Вялікдзень. Хто сее ў лёд, той п‘е мёд. Як прыйдзе Юр‘ева раса — не патрэбна коням аўса. Плакаў, плакаў — усё Бог аднакаў, а як (Пятрук) пачаў скакаць, тады Бог пачаў даваць.

Загадка. Два вяпры між сабою б‘юцца, сякуцца, аж з іх пена цячэ.

Соф‘я, Вера, Надзея і Любоў. Іх сьвята — 17-30 верасьня. Мар‘і — 1-14 красавіка.


  1. Як у калыханцы.
  2. Як выцьцё ваўка.
  3. Як сычэньне гускі.
  4. Як вурчаньне сабакі.