Перайсці да зместу

Па беларускім бруку (1925)/Рытм гораду/Усеваладу Ігнатоўскаму

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Абрам ⁂ (Усеваладу Ігнатоўскаму)
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1925 год
⁂ (А. Вольнаму)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўсеваладу Макаравічу Ігнатоўскаму (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Бурапеніў, буяніў па бруку
вечар — ліпнёвы гармонік.
Вецер у вокны стукаў,
зьвінелі падковамі коні.
Вуліцы гулам абліты,
пагоні ўздымалі машыны.
Афішы — плякаты — вітрыны:
даклад — лекцыя — мітынг…


∗     ∗

Загуляла чырваньню ўзвышша,
закуваў партызан — кулямёт.
Бечар хоць з сілы і вышаў,
а сьціскаў агнявы палёт.
Бурапеніў, бегаў босы
вечар — бунтар-гарманіст,
бурапеніў, ня то што проста
са стрэхамі дождж гаманіў.


∗     ∗

Крыльлі апёк „бялы ожал“,
памкнуўся крычаць, але змоўк.
Змоўк, бо вінтоўкай стрыножыў
стары партызан — Воўк[1].
Вышла з падвалу падпольле —
Беларусі Вольнай быць!
І вуліцы сталі полем
зьвінець агнём барацьбы.


∗     ∗

У рышткох мінулае тае…
Новым — юнацкі гоман.
Беларусь маладая, вітаем
мужыка-комуніста — наркома.

10 лістапада 1924 г.



  1. Воўк — пры палякох падпольная клічка Ў. М. Ігнатоўскага.