Перайсці да зместу

Пасьведчаньне РНМ БНР Паўла Вэнта

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Грамата РНМ БНР аб прызначэньні Алега Васількоўскага ваенна-дыпляматычным прадстаўніком БНР у Фінляндыі
Дакумант
Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР
25 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 795
Машынапісны арыгінал у Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 244.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Міністэрства
Міжнародных спрау.
25 Чэрвеня 1920 г.
№290



ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ.

Гэтым сьведчыцца, што прэдстаунік гэтаго Вайсковы Райца пры Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Эстіі і Латвіі грамадзянін Генеральнага Штабу Генерал-Маёр Павел Федаравіч ВЭНТ упаўнамочан вясці перэгаворы з Урадам Эстіі:

1) аб прызнаньні Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

2) аб прыняцьці пасрэдніцтва Урадам Эстіі ў перэгаворах між Беларускай Народнай Рэспублікай і Расеяй ў справе прызнаньня Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і перэдачы Расеяй Беларускай тэррыторыі Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.

3) аб моральнай і матэрьяльнай дапамозе Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.

В.Ластоўскі

Старшыня Рады Народных Міністроў і

заступаючый Міністра Загранічных Спраў.

А.Вальковіч

Кіраўнік Канцэлярыі.-