Перайсці да зместу

Пастароньце ж, братцы мае…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Пастароньце ж, братцы мае...)
Пастароньце ж, братцы мае…
Верш
Аўтар: Зыгмунт Нагродскі
1897
Крыніца: Зыгмунт Нагродзкі і яго адносіны да беларусаў
На адкрыццё помніка Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пастароньце ж, братцы мае,
Дайце ж прыступіцца,
Дайце ж і мне, хоць у сярмязе,
Яму пакланіцца.

Бо і нашым ён быў братам,
І нас любіў шчыра,
І для нас лілася песьня,
Грала яго ліра.

Дайце ж глянуць на то мейсца,
Адкуль зь яго грудзі
Раздаваўся голас вешчы:
«Мілуйцеся, людзі!»

Патуль зваў ён, патуль клікаў
З усей сваей сілы,
Аж пакуль не падарваўся,
Ня лёг да магілы.

Закапалі яго людцы,
Глыбай прывалілі,
«Вечны пакой дай му Пане!»
У Бога прасілі.

А ён кліча із магілы
І не перастане,
Пакуль ўсе не абаймуцца
Міласьць не настане.