Пастароньце ж, братцы мае…
Выгляд
Пастароньце ж, братцы мае… Верш Аўтар: Зыгмунт Нагродскі 1897 Крыніца: Зыгмунт Нагродзкі і яго адносіны да беларусаў |
На адкрыццё помніка Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне |
Пастароньце ж, братцы мае,
Дайце ж прыступіцца,
Дайце ж і мне, хоць у сярмязе,
Яму пакланіцца.
Бо і нашым ён быў братам,
І нас любіў шчыра,
І для нас лілася песьня,
Грала яго ліра.
Дайце ж глянуць на то мейсца,
Адкуль зь яго грудзі
Раздаваўся голас вешчы:
«Мілуйцеся, людзі!»
Патуль зваў ён, патуль клікаў
З усей сваей сілы,
Аж пакуль не падарваўся,
Ня лёг да магілы.
Закапалі яго людцы,
Глыбай прывалілі,
«Вечны пакой дай му Пане!»
У Бога прасілі.
А ён кліча із магілы
І не перастане,
Пакуль ўсе не абаймуцца
Міласьць не настане.