Памятнік (Гарацый)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
3 Гарацыя Памятнік
Верш
Аўтар: Гарацый
Пераклад: Максім Багдановіч
Крыніца: http://maksimbogdanovich.ru/stories/273.htm


Лепшы медзі сабе памятнік справіў я,
Болей ўсіх пірамід царскіх падняўся ён;
Не зруйнуе яго сівер, ні едкі дождж,
Ні гадоў чарада, вечнага часу рух.
Не саўсім я памру, лепшая часць мяне
Не зазнае хаўтур; слава мая ўвесь час
Між патомкаў расці будзе, пакуль ўсхадзіць
Зможа з дзевай удвух на Капітоллі жрэц.
Аба мне гаварыць будуць: «Раджоны там,
Дзе шумлівы Аўфід шпарка ў палях імкне,
Дзе царыць над людзьмі бедны вадой Танай, —
Ён да славы дайшоў, хоць і не панам быў».
Першы стаў я складаць на эолійскі лад
Ў нашым родным краю песні пад лірны звон.
Ўсе заслугі мае, Муза, з пашанай зліч
І лаўровым вянком мне валасы пакрый.

(1911—1912)

Глядзіце таксама[правіць]

Прыкладзіны — варыянт-наследванне Уладзіміра Жылкі