Палімпсест

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Палімпсест
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/6592


Ёсьць рукапісы, зьмест якіх сьцярты, ледзь знаць,
Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.
Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць,
І першы іхні змысл пайме не кожны.

Краіна родная! Так сталася й з Табой.
Багацьце й хараство твае прыроды
І прошласьць слаўную зьмяшаў чужак з гразёй
І словы вывеў гідкія для зводу.

Але народны дух, разьбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы зьмесьці.
І зь дзіўнай любасьцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсесьце.

(1921)