Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік/Слоўнік/Баланс

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Баланда Баланс
Слоўнікавы артыкул (Б)
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Баласт

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАЛАНС м. франц. быцьце ў роўнавазе; роўнавага, віхт, асьвер. Віхт, віхцік стрэлка ў шальках, паказуючая одклон або роўнавагі; віхтацца, адкланяцца ад роўнавагі. Вага віхтаецца сюды і туды. Пад віхт разквітаўся з ім летась, а сёлета ізноў ён у даўгу, ізноў новы віхтунак. Калі гляну. аж дзяцё ужо пераасьверылася праз вакно галоўкай у ніз. ледзь за ножкі ўхапіла. Вага пераасьверылася на мой бок. Трэ, паставіць асьвер пры студні.