Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік/Слоўнік/Баба

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Афронт Баба
Слоўнікавы артыкул (Б)
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Баба-Яга

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАБА ж. замужная жанка, асабліва перад старасьцю (раней: малодка, маладуха, маладзіца) баба, бабка, бабуля, бабуся, бабця, бабно, бабарыха. Бабнік, бабадур, бабалюб, бабахот, эпітэты-прозьвішчы даваныя мужчынам, якія маюць тыя або іншыя адносіны да баб. Бабінец сені ў церквах і касьцёлах, дзе зазвычай сідзяць жабруючыя бабы. Бабіць прыймаць новародка, адрэзаць пуп нобародку.