О, гэта аповесць звычайна й каротка…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
О, гэта аповесць звычайна й каротка...
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
Крыніца: http://old.knihi.com/bk/zylka/zylka1.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 * * *

О, гэта аповесць звычайна й каротка
Аб долі жахлівага зместу.
Спавіла, залюляла салодка
І выйшла на места.

Дзіцятка? Хто вінны? - ды згадваць дарэмна,
Клясьці - яшчэ марней.
На вуліцы ночнай і дрэмнай
Спынілася, жджэ пад ліхтарняй.

Ў свядомасці горкай - гарчэйшая згадка,
І вочы блішчаць нехароша:
Выгналі з фабрыкі матку -
Ўбогім кахацца раскоша.

Бяздушны муры, і сірэнаў пагудка,
Дражняць убранні багатых.
Навошта ж спынілася тутка,
Ці не крыўду сваю прынясла ты?

Спяшаюцца людзі, у кожнага дзела.
- Чаго ж ты чакаеш, жанчына?
- Змяняць сваё цела
На хлеб для сябе і для сына...

(1925)