На чужыне (Краўцоў)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На чужыне
Верш
Аўтар: Макар Краўцоў
1921 год
Крыніца: Часопіс «Наша Думка», № 7, 18 лютага 1921 г., б. 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





На чужыне.


Нічога роднага… Чужое ўсё вакол…
Муры высокія, а ў іх чужыя людзі,
О, як жадаў-бы я узьняцца, як сакол,
Каб паляцець туды, дзе радасьней мо‘ будзе,
Дзе ўдасцца, можа, мне нанова засьпяваць,
І струны лірныя крануць ізноў рукою,
І духу творчасьці бяз меры набываць,
Ад працы цяжкае ня ведаці спакою.
Дык да цябе, мой мілы, родны краю,
Імкне душа мая і рвецца ў вышыню,
Бо на чужыне, тут я ціха паміраю
Дый ня жыву, а сплю і волю тваю сьню.


Краўцоў Макар.
Лодзь, 14.I.1921.