Перайсці да зместу

На ростані (1924)/IV/Хлопчык

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Узыйсьці на вогнішча натхненьня Хлопчык
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Як ўсё ў жыцьці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хлопчык (Жылка)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХЛОПЧЫК.

На дубец ускочыў конна:
— „Косю, косю, стой-жа стой!
Вось ўдаўся конь ня сонны —
Не пастоіць пада мной“.

Хлопчык строіцца ў дарогу.
— „Ты-ж куды? — „Далёка проч!“
І, махнуўшы пугай строга,
Шпарка ён імчыцца, ўскоч.

Ах, свавольнік, мой патвора,
Бегай, сьмейся і гуляй.
Не дакучаю дакорам —
З год дзіцячых карыстай.

Што-ж, жывучы потым ў сьвеце,
Нагадаецца якраз,
Як скакаў к далёкай мэце
На дубцы вярхом пад час…