Перайсці да зместу

На ростані (1924)/IV/Памяці Шэлі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Матылі Памяці Шэлі
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Узыйсьці на вогнішча натхненьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сваё жыцьцё паклаў на шалі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАМЯЦІ П. ШЭЛІ.

Маё жыцьцё паклаў на шалі,
А будучына — цёмны лес. —
Згадаўся думцы кволы Шэлі,
Ягоны сьветласьпеўны лёс…

Іду няроўным, хібкім крокам,
За мной пануры іншых рад,
І боль на сэрцы крука крыкам,
І хварбіць горкім сьмехам рот.

Пажарам спаленыя далі
І над мінулым чадны дым…
Хто-ж ўверыўся любоўнай долі?
Хто-ж захаваў з нас яснасьць дум?

Яго-ж праз век нязьменны белі,
Ен для народаў ясны сон.
І я ім палагоджваў болі,
Я — год жахлівашалых сын!…

Дзіцяча-мудры, кволы Шэлі,
Дажджом блакіту сэрца зьлі: —
Майго жыцьця гайдае шалі
Рагочучы і мсьціва злы.