Перайсці да зместу

На ростані (1924)/IV/Бяссоньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Прытулі, сястра, слабога Бяссоньне
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Прадчуцьцё
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бяссоньне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЯСОСОНЬНЕ.

Сьмяротнае, глухой тугі
Зіяе чорнае бяздоньне…
О, час запынены, благі!
О, ноч жахлівая бяссоньня!

Ня сплюшчыць высахшых вачэй
І пустаты ня здолець немай.
Душа ў пацёмках, без надзей
Стаіць над нейкаю дылемай.

Тупы, халодны шчэміць боль,
Плывуць бязвольна думы ройна,
І жах цячэ праз сьцены, столь
І песьціць ў абцугох — абоймах…

Адна аднюсенькая грань
Да новай, дзіўнае свабоды: —
Устаець у жоўтым, зрадным здань
І ледзянячы вее подых…

Рукой нячутнай Шал кране,
І вернай ня мінуць загубы…
Малюся — выратуй мяне,
Спакой адвечны, мілы, любы!