Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/НА ПОЛІ ВЯСНОЮ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Адлёт жураўлёў НА ПОЛІ ВЯСНОЙ
Аўтар: Якуб Колас
1909
Ноч


НА ПОЛІ ВЯСНОЮ

Люблю я прывольле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў

І вузкія стужкі
Сялянскіх палос, —
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс!

І грушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.

Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ў нізе пад гарою
Ручча разгавор.

Люблю я узгоркі
І насып-курган
І сіняй далечы
Празрысты туман…

24 

Люблю пазіраць я
На поле вясной,
Як ветрык жартліва
Плыве збажыной.

Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць…

Люблю я прывольле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Буйных каласоў.

1909 г.