На оды Гарацыя
Jump to navigation
Jump to search
На оды Гарацыя Аўтар: Вацлаў Ластоўскі Крыніца: Расстраляная літаратура, 2008 |
Як старае віно, разлітае ў чары,
залотное дае яство,
што йскрыцца ў крыштале, —
так меніцца святлом дасюль,
ў яго тварэннях векапомных,
умца нясмертны дух!
І як старэтны Вакха ў чарах дар
тхне ў сэрца нам цяплом,
так верш Гарацыя акудны
дарыць красотаў
чар нязбудны!..
(1923)