Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Мне хочацца любіць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адказ Мне хочацца любіць
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Яшчэ адна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мне хочацца любіць, задумацца і верыць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Мне хочацца любіць, задумацца і верыць,
Душу з другімі душамі зьліваць.
Хай не адчыняць мне ў прыгожым доме дзьверы, —
Дармо! І ў полі можна начаваць.

Пад сінім месяцам такім далёкім-дальнім
Знайду я ўсё і радасьць і спакой…
Ня мне шукаць мяшчанскай ціхай спальні,
Ў вачох мяшчанскіх сініх васількоў.

Я не аб гэтым марыў!.. марыў я аб новым,
Другім, яшчэ нязьведаным жыцьці,
Каб не згараць дарма… зрываць з другіх аковы,
Дабром за ўсё… за ўсё дабром плаціць!

Дзе толькі людзі ёсьць, — задумацца і верыць,
Душу з другімі душамі зьліваць,
Хай не адчыняць мне ў прыгожым доме дзьверы, —
Дармо!.. І ў полі можна начаваць!