Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Адказ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я прыду Адказ
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Мне хочацца любіць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адказ (Маракоў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДКАЗ

Ах, пакінь, ці выбачай Валеры,
Цёплых слоў і ўсьмешак не прасі.
Мне хацелася-б з табою верыць,
Што знашоў ты мэту у жыцьці.

Не, тут нешта іншае, мой дружа,
Ты мне праўду, праўду мне скажы,
Ці так можна быць такім нядужым,
Ці так можна, ці так можна жыць?

Сьлёзы помніш ты й ня помніш вуснаў.
Ты забыўся, ты зусім забыў,
Што і ў цемры бруднай пад прымусам
Можна верыць шчыра і любіць.

Ну і што-ж? Я знаю добра, знаю,
І так цяжка знаць тваю любоў,
Што ўсю ноч быць можа аж да раньня
Бродзіш ты, атручаны журбой.

Ах, пакінь! Ці выбачай, Валеры, —
Я стамілася згараць і жыць.
Ты прыходзь і будзеш знаць і верыць,
Што ня ўсё і холад і крыжы!