Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/На залатым пакосе/Маці

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лятуценьні Маці
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Белае зімняе поле
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маці (Маракоў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЦІ

Прышла ў далёкі дом, пачула сьпеў гітары
Й надломы сэрца выклікалі боль.
Над хмурым горадам паўзьлі густыя хмары
І чорны дзень быў здушаны жальбой.

Яшчэ нядаўна так жадала дзён вясновых
І жыць агнём пачуцьцяў і надзей,
Як раптам вестка — сын яе ахвярай новай,
Стаў родны сын, загінуў ад людзей.

Яна так плакала, яна ў агні згарала,
Малілася прад богам і людзьмі.
І рай, шчасьлівы рай яна яму жадала,
Сьлязьмі й журбой грахі яго абмыць.

Ён быў дзівак, любіў спакойны шум дубровы,
Музыка быў, о, як ён мог іграць!
А потым выйшаў рваць-зьнімаць з другіх аковы
Памёр, — другія вышлі паміраць…
Ён першы быў, як сон вясны, як лятуценьне.
Дык плач пясьняр, ўздымай ў грудзёх агонь —
Упала маці з плачам, з крыўдай на калені
І вобраз маткі бачыла другой.

І гэты дальні дом, і гэты сьпеў музыкі
Ўзьнялі агнём жаданьняў і журбы
Акорд ў грудзёх яе, акорд ў душы вялікі,
Бо толькі маці можа так любіць!