Перайсці да зместу

На залатым пакосе (1927)/На залатым пакосе/Вясной

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Цяпер ў грудзёх Вясной
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Патапаюць далі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясной (Маракоў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСНОЙ

Устала сонца над палямі
І цёплы ветрык зашумеў.
Прастор запеў і перад намі
Прышоў канец, канец зіме.

О, людзі-братцы, — ясным сонцам
Ўсё ажыло ў палёх, лугох.
Над кожнай хатаю бясконца
Вяснова-новы сьпеў разьлёг.

Вясна, вясна-краса прастораў,
Краса жыцьця і нашых дзён.
Бягуць руччы разгульна-горда
І радасьць звоніць у грудзёх.

Такой парой жыцьцё і песьня
І ў сэрцы радасьць чулых сноў,
Бо на прывольлі жыць ня цесна
І шчасьце піць і піць ізноў!