На Коляды (Ластоўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
На Коляды
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 1
у зьмесьце: На коляды

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На Коляды.


Ясны месяц—сам пан гаспадар,
Красна сонца—яго жана,
Дробны зоранькі—яго дзетухны,
Буен вецер— яго служанькі.
З коляднай шчадроўкі.


Сьвятаў Калядаў крівыцкім звычаям
ў хатках нізенькіх прыждаўшы,
ў конадзень славіці выправім чэлядзь к суседу,
„слаўце як трэба“ сказаўшы.
Сам я сягоньня з жаною, князям й княгіняй завуся:
месякам ясным я ў хаце,
сонейкам жоначка будзе…
Сеўшы на покуць, на лаве шырокай,
дзетачак-зорак і чэлядзь пасадзім круг-столу:
вось і нябёсы у хатцы убогай,
вось і багамі мы людзі!