Нашы дні (1937)/Чырвонаармейцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Краіне Советаў Чырвонаармейцы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Піонерам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чырвонаармейцы (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫРВОНВАРМЕЙЦЫ

З імглы старога свету,
Дзе ўлада — капітал,
На грозны край Советаў
Насоўваецца шквал.
Там спраў крывавых зграі
Рыхтуюць танкі, газ.
На Вісле, на Дунаі —
Шалёны свістапляс.
Пашлі ў хаўрус ваенны
Баярын і пан-кат,
А з імі друг нязменны,
Французскі адвакат[1].
І пышуць яны злобай
На творчы наш размах,
Ды выкусяць хваробу
Баярын і пан-лях!
Прагніўшыя руіны,
Ваш намысел дурны:
Совецкае краіны
Мы верныя сыны!
На варту мірнай працы
Нас ставіць СССР,
Але калі з палацаў
Памкнецца люты звер,
І ў дзікай сваёй злобе
Зачэпіць вольны край,
На век яго ўгробім!
Фашыст, ты гэта знай!
Мы — чырвонаармейцы,
А гэта — грозны гук!
Гнілыя вашы лейцы
З паганых вырвем рук!
Разбурым планы шпегаў,
Наёмнікаў ліхіх,
І білі мы стратэгаў,
Замежных і сваіх!
Пакрышаны куміры,
Багі пашлі на хлам,
У нашым бурным віры
Магіла будзе вам!
За намі міліёны
Гартованых дружын —
Працоўных батальёны
Паўстануць як адзін!
Хто спыніць іх імкненне?
Адхіліць волі час?
Паток іх вызвалення,
Фашысты, знішчыць вас!
Мы — чырвонаармейцы,
І порах наш сухі,
Праступніцкай сямейцы
Мы вытрасем духі.

1930 г.


  1. Пуанкарэ.