Нашы дні (1937)/Ноч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нашы дні Ноч
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Песня аб вясне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч (Што за ноч! Што за ціш!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОЧ

Што за ноч! што за ціш!
Змоўклі травы, краскі.
Усплыў месячык на ўзвыш
Баяць свету казкі.

Неба слухае той сказ,
Хмаркі не схіснуцца,
Толькі зоркі раз-па-раз
Ціха ўсміхнуцца,

Каб сказальніка свайго
Пахваліць, як трэба,
Нават знічкі ў чэсць яго
Асвятляюць неба.

А ён, смутны вартаўнік
Цёмных шатаў ночы,
Засароміўся, і знік
Бляск яго сірочы,

Знік у рунях і ў шаўкох
Хмарачак маўклівых,
І гусцей на землю злёг
Гэты змрок імглівы.

1922 г.