Нашы дні (1937)/Нашы дні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нашы дні
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нашы дні (Колас, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАШЫ ДНІ

Праімчаўся віхор, пыл і затхласць размёў,
Сцяг чырвоны разняўшы ўгары…
Мы, таварышы, мы ўладары
Гэтых фабрык, заводаў і вольных палёў.
Зарунела ралля,
Твар мяняе зямля —
Новы засеў вянкі перамогі заплёў.

У нябыт адыходзіць закляцце вякоў,
Гэты здзек, гэты жах кабалы,
Гэта цемра папоўскай імглы,
Гэта тхлань і насланне ліхіх ведзьмакоў.
Запалілі агні
Большэвіцкія дні
І спалілі нашчэнт звон іржавых акоў.

Не пазнаеш зямлі і вясковых людзей —
Не, не тыя, не тыя яны:
Іншым клопатам людзі паўны,
Крута іх павярнуў большэвік-чарадзей.
Новы гоман наўсцяж,
Замест „мой“ громка „наш“
Вылятае з калгасных шчаслівых грудзей.

Знята ўлада зямлі — векавечны прыгон,
Што пракляццем лажыўся на нас.
Бляск фальшывы навекі пагас.
Я вітаю вялікі, шырокі разгон
Нашых дзён маладых,
Гоман творчасці іх.
Дык ярчэй-жа гары, сонца радасных дзён!

1933 г.