Перайсці да зместу

Наша праўда

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наша праўда
Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1914
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 5, 31 студня 1914 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Наша праўда.


Што знача праўда паняволенаго і абяздоленаго для сільнаго, калі непраўда дае яму „славу і гонар багаты“.

Хто будзе бараніць пакрыўджэнаго, калі ён крыўды сваей не выстаўляе, не гаворыць аб ей?

Цэлые сталецьця наш народ беларускі марнеў у нядолі. А ці закінуў хто слова за яго пакуль ён сам не прамовіў за сябе.

Нават імя беларускае вычэркнулі с паміж імён жывых.

Але цяпер сталося: народ беларускі не памёр, ён жыў і устамі лепшых сыноў сваіх дапамінаецца сабе мейсца у кругу жывых і вольных духам.

І толькі сыны цемры і крыўды могуць выступаць проці нашаго права будаваць сабе лепшае жыцьцё, яснейшую будучыну.

І выступаюць і заваліваюць каменьнем і ломам дарогу нам да лепшаго жыцьця і ў імя роўнасці і братэрства ўсіх народоў, куюць нам ланцугі на цела і душу.

Фальш і непраўда гучыць ў іхніх славах аб роўнасьці і брацтве, бо ня можэ быць роўнасці там, дзе німа роўных.

Дзе, адзін чэлавек прымірае голадам, а другі аплывае ў збытках, дзе адзін цёмны, а другому даступны усе скарбы навукі, дзе ёсць мужыкі і паны, дзе ёсць горшые і лепшые мовы, там ня можэ быць ні роўнасці, ні брацтва, ні волі, а толькі могуць быць паны і нявольнікі.

Бо толькі роўны з роўным могуць гаварыць аб брацтве, а вольны з вольным аб волі.

У нашай-жа Сьвятой Зямлі німа роўнасці, німа і братэрства.

І нябудзе яго датуль, пакуль адвечны гаспадар зямлі гэтай будзе парабком, батраком і наймітам, а тые, што гаворуць да нас чужой мовай, ўласьнікамі багацтвоў, пра сьвятле і навукі.

Дарога да роўнасьці і праўдзіваго, не лганаго брацтва, ляжыць праз роўнасць культурную і экономічную.

Датуль, пакуль беларус будзе малакультурны і бедны, ён будзе косцю нязгоды паміж рознымі „культурнікамі“, мэтай памаўзлівай прагавітасці для тых, каторые на чужой крыўдзе будуюць свой гонар багаты,

Юры Верэшчака.