Перайсці да зместу

Наша Ніва (1906)/1912/27/Станы ў старой Беларусі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З нашай мінуўшчыны. Станы ў старой Беларусі
Навукова-папулярны артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1912 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 27, 5 (18) ліпня 1912 г., б. 2-3
Іншыя публікацыі гэтага твора: Станы ў старой Беларусі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З нашай мінуўшчыны.

(Станы ў старой Беларусі).

Час усё перэменяе. І на абшары беларускіх зямель ў меру як плыў час наступалі розные перамены. Адно аджывало і уступаючы мейсцэ другому сходзіло са сцэны жыцьця паўставало новае—лепшае не заўсёды, але заўсёды іншае,

Цяпер калі мы паглянем на грамадзянство, якое заселяе нашу старонку убачым розные націі і станы (сословія), але паўтысячы лет таму назад гэтаго не было. Скрозь па ўсей старонцы жыў адзін беларускі народ а „чужаземцы“ і „загранічнікі“ былі толькі „розным абычаем прыбылые людзі“, каторые „гасьцілі“ у нас.

Яны не адбывалі „земскай павіннасьці“ і ня мелі дзеля гэтаго ніякіх правоў. Што ж датычэ „даўных родзічаў“, зямлі беларускай, то яны не зналі блізка да XV сталецьця раздзелу на станы ў сягоняшнім значэньню. Отан, палажэньне у грамадзянстве залежало не ад таго, чым быў бацька, або дзед, але ад таго—якую павіннасць для гасударства выпаўняў даны чэлавек. Няволі асабістай нашы прадзеды не зналі кром людзей узятых на вайне ў няволю і то толькі ў першым калене. Палажаньне у грамадзянстве залежало ад рабочай сілы сямьі, роду, калі семья, апрача рук патрэбных да працы на зямлі, магла даць ешчэ рукі і да меча, займала вышэйшае палажэньне, была баярскай. Ды і сама баярская служба была гэтак цесна звязана з зямлёй, што яна не называлася іначэй, як толькі „земскай службай“.

Земская служба у ўдзельны пэрыод Беларусі дзялілася глаўным чынам на дзьве катэгорыі, з нялічэнымі адценкамі з верху у ніз і з нізу у верх: на „цяглых людзей“ і на „баяр“. „Цяглы чэлавек“ гэто, не нявольнік, не падданы панскі, але поўнапраўны грамадзянін з малой рабочай сілай і з малой „земскай службай“. „Цяглые людзі“ адбывалі падводную павіннасць для гасударства, правілі дарогі і замкі, складалі дань на замак. „Цяглы чэлавек“ меў малую рабочую сілу і мала ад яго вымагалі „земскай павіннасьці“.

„Служба баярская“ была большая. Ад службы баярскай вымагалі ня толькі, каб той, хто сядзеў на баярскай службе, даваў аружнаго чэлавека на вайпу, але ешчэ ставіліся да яго і вымогі сельска-гаспадарскаго характару: каб хата баярская была на два канцы „с сьвятліцай“, каб велася трохпольная сыстэма севаабароту, каб ён сам не напіваўся публічна і др. Як за неакуратнасць у гаспадарцы, ці службе земскай, так і за благіе паступкі баярына перэмешчалі на меншую, горшую, „цяглую службу“ і наадварот цяглы акуратны чэлавек мог заўсёды узяць „баярскую службу“. Гэткім парадкам станоў у сягоняшнім значэньні ў старой Беларусі не было, усё залежалю ад таго якую хто адбываў павіннасць.

Самае слово „служба“ не азначало павіннасці, але участак. зямлі. Каб ясней сабе уявіць гэткі парадак, мы павінны прыпомніць ешчэ тое, што у старой Бедарусі не было асабістай ўласнасьці на зямлю. Усе землі лежачые ў граніцах воласьці належалі да ўсей воласьці, былі грамадзкай, агульнай ўласнасьцю, пабітай на цяглые і баярскіе „службы“.

Калісь мы ешчэ вернемся да больш абшырнаго разгляду гэтай, справы, а пакуль што ніхай гэты кароценькі нарыс паслужыць паказам таго, як багата наша гісторыя рознымі формамі і можэ хоць каго нібудзь заахвоціць узяцца за працу над нашай мінуўшчынай.

Власт.