Перайсці да зместу

Наша Ніва (1906)/1912/24/Копные суды

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Копные суды
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1912 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 24, 14 чэрвеня 1912 г., б. 3-4
Іншыя публікацыі гэтага твора: Копныя суды

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Копные суды

Мінуўшчына беларускаго народу багата цікавымі формамі гра-мадзянскаго жыцьця. Адна з гэткіх цікавых форм грамадзянскаго жыцьця XV — XVI сталецьця на Беларусі—гэта так-званые копные суды. Копны суд выводзіўся з глыбокай старыны, с часоў родова—патрыархальных і сваімі формамі ён прыпамінае саўсім вечэ вялікіх гарадоў старой Русі. Старая форма копнаго суда ня знае розніцы станоў: перад гэтым судом усе роўны ад найвысшаго да найнізшаго стану. Асобнасць копнаго суда была ў тым, што ён збіраўся заўсёды пад голым небам, на копных урочышчах, каторые паганскіе часы, як відаць былі местам чэстваваньня багоў.

Копны суд знае дзьве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збірацася у загадзя вядомые судовые „рокі“ (мрокі, тэрміны; адгэтуль польск. „вырок“—прыгавор судовы), каторые ў розных мейсцах адбываліся ў рознне часы, а найчасьцей у такіе сьвяты, як Вялікдзень, Юрье, Зялёные сьвяткі, Узьвіжэньне, Каляды. На звычайнай „простай“ калі разбіраліся справы, каторые мы цяпер назвалі бы „гражданокімі“: споры аб граніцы, аб борці, кражы, сваркі, бітвы, дзяліцьбу. На „лавах“ заседалі „старцы“, і яны судзілі разам з ўсей грамадой; пастанова суда была заўсёды „завітая“ (аканчацельная, безапэляціонная).—Гвалтоўная капа была заўсёды ешчэ і капой „гарачай“, Гэткая капа збіралася у прыпадках убіўства, падпалу, нападу. Скрыўджэны пачынаў крычаць—„паднімаў гвалт“, і ўсе ўзрослые, хто пачуў „гвалт“, павінны былі ў той час бегчы на копнае мейсцо. І колькі збеглося народу, ўсе былі судзьдзямі, ўсе мелі роўны голас ў судовай пастанове. Калі-ж праступнік—„гвалтаўнік“ — уцёк, ці схаваўся, то ўся „капа“ разам ішла гнаць „гарачы сьлед“. Калі гонячы гарачы сьлед, натраплялі на „гвалтоўніка“ у граніцах воласьці, то над ім тут-жэ пастанаўлялі прыгавор. Але бывало і так, што „гвалтоўнік“ ўцекаў далей; тады, гонячы гарачы сьлед, капа даходзіла да „мяжы“ (граніцы сваей воласьці) і тут застанаўлівалася, пасылала сваіх паслоў у суседнюю воласць і здавала ім „гарачы сьлед“. І тады ўсе страты і „навязку“ (штраф, пакрыцьцё крыўды грашыма) павінна была плаціць тая воласць, але яна мела права у свой чарод гнаць гарачы сьлед і накладаць страты і навязку на другую воласць, калі сьлед туды пераходзіў, або на асобных людзей, каля каторых губіўся сьлед.

Гэткім парадкам копны суд, як судовая і следчая інстытуція, даволі добра спаўняў сваё вазначэньне. Найбольшае развіцьце копных судоў прыпадае на XIII—XV сталецьця, ў XVI сталецьці копные суды мала-памалу пачынаюць траціць сваё значэньне, бо с пад іх юрысдыкціі (падсуднасьwі) пачыннае выламывацца ўсё узрастаючая ў сілу і значеньне шляхта. Ў палавіне XVI сталецьця копные суды ўжо разбіраюць толькі справы паміж селянамі і справы „гвалтоўные“, а пад канец гэтаго сталецьця саўсім падупадае інстытут копных судоў, бо для шляхты устанавіліся ўжо крэпка суды „гродзкіе“, а селян судзіла сама шляхта. Але ўсё-ж такі, як далёкі адгалосак даўнейшых копных судоў, датрывалі на Беларусі, хаця і у змененай форме, паміж шляхты суды „гранічные“ блізка, што да палавіны XIX сталецьця. Гэткі „гранічны“ суд паміж шляхтай апісаў у пекнай паэме „Pan Tadeusz“ польскі пісьменьнік-паэта А. Міцкевіч, каторы быў родам з Беларусі (Мінск. губ., Новагрудз. пав.). Толькі пазьнейшые „гранічные“ суды, ўзяўшы ўсе формы старых копных судоў (бо гэтак сама адбываліся пад голым небам), ня мелі даўнейшых шырока дэмократычных і юрыдычных асноў: яны былі ўжо толькі чыста становай інстытуціей і разбіралі споры паміж шляхтай за граніцы зямель.

Власт.