Наша Ніва (1906)/1910/47/Сон
← Кацярынка | Сон Апавяданьне Аўтар: Васіль Стафанік 1910 год Арыгінальная назва: Сон Пераклад: Рамуальд Зямкевіч |
Іншыя публікацыі: Сон (Стафанік/Зямкевіч) |
Напісаў Васіль Стэфанык
Спаў ён цьвёрда.
Лес шумеў, стагнаў, ціхіе шэпты адрываліся ад маленькіх ветачак дый падалі разам з замёрзлым інеем. Бытцам бы маленькіе званкі падалі.
Вецер выў, як бяздомны сабака.
Небо чыстае, змярцьвело, а маладзік на ім гэтакі ясны, бытцам на каляды.
Запашнік спаў цьвёрда. Галавой апёрся аб уласную кучу кукурузы, а нагамі датыкаўся двух панскіх. Чорные валасы пасівелі ад інія; рудая сьвітка пабялела, моцные рукі ня чулі холаду, а твар, ад ветру, зрабіўся чырвоны як цэгла.
Гаварыў у прасонках і за кожным словам выпускаў з вусноу сноп белай пары. Голас яго бег разам з ветрам у лес і біўся доуга ад аднаго дрэва да другога.
— Не чэпай гэтаго, бо гэта зароблено, ты ад мяне бярэш, — вось вялікаго багача знайшоў...
Паднёс кулак, але ён бяасільна зсунуўся на сухую салому.
— Я магу працаваць, бо маю дужые рукі, бытцам конскіе калыты... Удару раз дый дух выскочыць!...
— Зямлю цалуй, дзе ступіш, бо яна ці твая, ці чужая, дык ты з яе жывеш, свая родзіць і чужая родзіць... Пауне, што праўда, о, паўне! Земля — гэта спосаб да ўсяго, калі яна твая. Яна цябе сагрэе, і накрые, і накорміць і чэсць табе прынясе...
Закашляў, бытцам ў вялікую трубу дуў.
— Як ні маеш сваей нівы, німа куды хадзіць, німа па чым... Німа, німа, o, німа!
Падлажыў кулак пад галаву.
— Доўга я бедаваў на чужым полі. Але Бог мяне пацешыў, дай Божа гэтак кожнаму. Узяў і даў. На табе, кажа, кавалак аямлі, але яе ня глумі, дзяржы... Зубамі дзяржы яе, любі бытцам жонку, которая табе пад руку ўдалася...
Капялюш зваліўся ў яго з галавы і з ветрам пакаціўся.
— Слухай, Тамашок, а скінь капялюш, ты ж першы раз выйшоў гэтай вясны у поле — гэтак бы трэба было... Як Бог дасць, будзе пшаніца. Пірагі спячом дый падорым тым, што ні маюць з чаго спячы... Дамо, дамо, як Бог дасць нам, дый і мы дамо...
Лёг да гары, наўзніч.
— Межа жадаець такжэ урадзіць колас, бо межа такжэ ёсьць земля, яна нават ёсьць лепшая... Я табе па сьмерці пакіну... Глядзі, як скацерсць роўненькая, толькі чорная. Я табе накрыю ў полі гэтай скацерсцю стол, а ты маеш есьці і Богу дзякаваць, што такого бацьку меў...
— Весна пекная, ары сабе, ня роб прарэхоў, а валы напаі дый вярніся перад заходам сонца, бо за жывёлу ешчэ большы грэх, як...
Прачхнуўся і чуў ешчэ апошняе слово свае, што ў прасонках сказаў. Глянуў на неба, пасьля абярнуўся за зоркай, пашчупаў далоньню па голых грудзях і хрэсьціўся.
— Гэта такі холад зараз на пачатку восені? Ешчэ сьнег усё тутака прысыпе... На дварэ халодна, а мне гэтакая пекная весна прыснілася. Гэй! Якоў, лушчы кукурузу, годзе табе спаць!...
Ромуальд Земкевіч.