Перайсці да зместу

Нашая костка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Полацкая сьв. Сафія Нашая костка
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 52-53

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нашая костка. „Многа тутака такіх ёсьць, што хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла і ваняе“, кажацца ў вядомай прамове кашталяна Мялешкі, якую ён гаварыў на сойме ў Варшаве ў 1589 г., кідаючы гэты словы ў старану Паноў Рады, што засядалі ў Радзе Гаспадарскай, а між якімі былі ўжо, каторыя „паляшыліся“. На сколькі адносіны да гэтых „паляшаных“, адрокшыхся свайго народу, былі няпрыязныя, можна мяркаваць з таго што гэты настрой адбіўся навет у тагочасных польскіх пісьменьнікаў. Прыкладам, польскі паэт XVIII ст, І. Зіморовіч, фіксуючы гэтае настраеньне да „паляшаных“ даў гэткую штрофку:

Žeś ty rusin, kotiuho, niedoszły;
Bo mięsem lackim ruskie koście twe obrosły;
Przeto ježli się dostać czcesz z nami do nieba,
Obić ci mięso lackie z ruskich kości trzeba.

Тут як і ўсюды ў тыя часы, слова „русін“ ужыта ў значэньні веравызнаўчым, бо тады пад сьцягам веры ішло змаганьне за нацыянальнасьць.

Т.